Свет66

Лаўроў: Нельга легітымізаваць «майданны» ўрад

Міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў абвінаваціў краіны Захаду ў распаўсюджваньні антырасейскіх настрояў і папярэдзіў, што такая палітыка можа паставіць пад пагрозу эўрапейскую стабільнасьць.

Выступаючы 11 красавіка ў МЗС у Маскве, Лаўроў агучыў ранейшую пазыцыю Крамля, паводле якога ва ўрэгуляваньні ўкраінскага крызысу павінны ўзяць удзел і прарасейскія, сэпаратысцкія сілы ва Ўкраіне:

«Мы лічым, што забясьпечыць дээскаляцыю ўкраінскага крызысу цалкам магчыма. Дзеля гэтага неабходна спыніць навязваньне палітыкі зьдзейсьненых фактаў, спыніць спробы любым чынам легітымізаваць «майданны» ўрад, не разьвіваючы дыялёгу з усімі без вынятку палітычнымі сіламі і рэгіёнамі Ўкраіны».

У сваім выступе Лаўроў таксама падкрэсьліў нэгатыўнае стаўленьне Масквы да ўступленьня Украіны ў НАТО, заявіўшы, што Ўкраіна павінна заканадаўчым чынам аформіць свой «пазаблёкавы статус».

Тым часам Белы дом заявіў, што ў апошняй тэлефоннай размове прэзыдэнт ЗША Барак Абама і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель пагадзіліся, што Расея павінна безумоўна адвесьці свае войскі ад мяжы з Украінай, калі яна хоча дээскаляцыі канфлікту.

У заяве таксама гаворыцца, што Абама «падкрэсліў неабходнасьць для Злучаных Штатаў, Эўрасаюзу і іншых глябальных партнэраў быць гатовымі да ўвядзеньня дадатковых санкцый» супраць Масквы ў выпадку далейшай расійскай эскаляцыі канфлікту з Украінай.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць