Свет44

МЗС Расіі абвінаваціў ЗША ў «паляванні» на грамадзян РФ

МЗС Расіі «настойліва рэкамендуе» расійскім грамадзянам не выязджаць за мяжу, калі ёсць падазрэнні ў тым, што амерыканскія праваахоўныя органы могуць «выставіць да іх якія-небудзь прэтэнзіі».

На думку МЗС, для расійцаў цяпер узрасла небяспека быць арыштаванымі «па запыце амерыканскіх праваахоўных органаў і спецыяльных службаў», асабліва ў краінах, якія заключылі з ЗША дамовы аб узаемнай выдачы.

Расійскае знешнепалітычнае ведамства звязвае гэта з «уведзенымі ЗША антырасійскімі санкцыямі».

6 сакавіка ўказам прэзідэнта ЗША Барака Абамы ўведзена забарона на візы і замарожванне актываў у ЗША расійцаў, чые дзеянні пагражалі суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны. У гэтым спісе — некаторыя вядомыя расійскія парламентарыі, прадстаўнікі сілавых структур і людзі з блізкага атачэння прэзідэнта Пуціна.

Ніякіх візавых абмежаванняў для шараговых грамадзян Расіі ў сувязі з крымскімі падзеямі Вашынгтон не ўводзіў, і ніякіх арыштаў у сувязі з абвешчанымі ў сакавіку санкцыямі праведзена не было.

Тым не менш, у афіцыйным папярэджанні, апублікаваным на сайце Міністэрства замежных спраў Расіі, гаворыцца, што амерыканская адміністрацыя «спрабуе ператварыць у руцінную практыку «паляванне» на расійскіх грамадзянам у трэціх краінах з мэтай іх наступнай экстрадыцыі і асуджэння ў ЗША па, як правіла, сумнеўных абвінавачваннях».

Расійскае знешнепалітычнае ведамства таксама лічыць, што грамадзян краіны за мяжой чакае прадузятае стаўленне «правасуддзя па-амерыканску» і працяглыя тэрміны турэмнага зняволення.

У якасці пацверджання прыводзяцца два судовыя справы - Віктара Бута і Канстанціна Ярашэнка.

«Паляванне на расійцаў»

Віктар Бут два гады таму прысуджаны ў ЗША на 25 гадоў пазбаўлення волі за змову з мэтай продажу партыі зброі леварадыкальнай калумбійскай групоўцы ФАРК. Гэта мінімальнае пакаранне, прадугледжанае амерыканскім заканадаўствам за пастаўкі пераносных зенітна-ракетных комплексаў тэрарыстычным арганізацыям.

Бут, празваны «гандляром смерцю», быў арыштаваны ў сакавіку 2008 года ў выніку сумеснай аперацыі праваахоўных органаў Тайланда і ЗША ў Бангкоку. Яго біяграфія, як прынята лічыць, паслужыла асноўнай для галівудскага баевіка «Зброевы барон».

Канстанцін Ярашэнка ў лютым мінулага года быў асуджаны на 20 гадоў за злачынную змову з мэтай транспарціроўкі какаіну. Абвінавачванне заявіла, што ён працаваў лётчыкам у Віктара Бута і многія гады займаўся кантрабанднымі аперацыямі. Ярашэнка быў арыштаваны пасля таго, як у маі на сустрэчы ў Ліберыі дамовіўся з прафесійным кантрабандыстам наркотыкаў нігерыйцам Чыгбо Уме аб дастаўцы ў ЗША некалькіх тон какаіну.

Ярашэнка, Уме і некалькі іх саўдзельнікаў-афрыканцаў былі арыштаваныя ліберыйскімі ўладамі, якія з самага пачатку супрацоўнічалі з амерыканцамі, і былі экстрадаваныя ў ЗША.

Грунтуючыся на гэтых прыкладах, расійскі МЗС «настойліва рэкамендуе грамадзянам Расіі ўстрымацца ад замежных паездак», асабліва ў краіны, якія заключылі з ЗША дамовы аб узаемнай выдачы.

Такіх краін у свеце — больш за сто.

Большасць дзяржаў свету — ад Літвы і Эстоніі да Турцыі і Балгарыі — маюць дамову аб узаемнай экстрадыцыі са Злучанымі Штатамі.

Расійскі МЗС ужо не першы раз звяртаецца да грамадзян краіны з такімі папярэджаннямі. Тыя ж рэкамендацыі — устрымацца ад паездак у краіны, якія маюць дамову аб узаемнай экстрадыцыі з ЗША — расійскае МЗС апублікавала ў верасні 2013 года, падчас скандалу вакол прадастаўлення расійскімі ўладамі часовага прытулку былому амерыканскаму сакрэтнага агенту Эдварду Сноўдэну.

Тым часам, колькасць выездаў расейцаў за мяжу працягвае расці. У турыстычныя паездкі ў 2013 годзе за мяжу з'ездзілі амаль 18,3 млн расейцаў. У першую дзясятку самых папулярных турыстычных напрамкаў ўвайшлі Турцыя, Егіпет, Грэцыя, Кітай, Тайланд, Іспанія, Фінляндыя, Германія, Італія і ААЭ.

Узначальвае рэйтынг Турцыя, дзе, па звестках Расстата, пабывала больш за тры мільёны гасцей з Расіі.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Сяргея Стрыбульскага з «Белага легіёна» асудзілі на тры з паловай гады і далі вялікі штраф

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся11

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць