Свет

Тэрарыстычная групоўка з Ірака ўзяла на сябе адказнасць за выбухі ў Валгаградзе

У заяве, якая з'явілася ў інтэрнэце, гаворыцца, што адказнасць за тэракты ў Валгаградзе 29 і 30 снежня бярэ на сябе «Ансар Аль-Суна». У заяве ісламістаў сцвярджаецца, што выбухі ў Валгаградзе здзейснілі людзі па імені Сулейман і Абдурахман, прозвішчы пры гэтым не пазначаныя.

«Ансар Аль-Суна» — гэта ваенізаванае аб'яднанне, якое складаецца, у асноўным, з курдаў і арабскіх інтэрнацыяналістаў, якое было створана ў Іраку больш за дзесяць гадоў таму.

На сайтах, якія падтрымліваюць каўказскіх баевікоў, таксама з'явіўся відэаролік, дзе меркаваныя тэрарысты рыхтуюць бомбу, а затым са зброяй у руках звяртаюцца да гледачоў. Яны неславянскай знешнасці і гавораць па-руску з яркім акцэнтам.

Адзін з іх заявіў, што мэтай наступных тэрарыстычных нападаў стане Алімпіяда ў Сочы.

Праваахоўныя органы заяву ісламістаў не каментуюць.

Тэракты ў Валгаградзе адбыліся 29 і 30 снежня. Адзін выбух прагрымеў на тэрыторыі чыгуначнага вакзала, другі — раніцай наступнага дня ў тралейбусе. Загінулі 34 чалавекі, каля 100 пацярпелі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы11

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам6

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць