Культура

Памёр галоўны мастак Лялечнага тэатра Валерый Рачкоўскі

Галоўны мастак Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек Валерый Рачкоўскі памёр 2 студзеня на 60-м годзе жыцця.

Пра гэта паведаміла кіраўнік літаратурна-драматычнай часткі тэатра Любоў Дзёмкіна.

«Калектыў тэатра глыбока смуткуе аб заўчаснай смерці Валерыя Яўгенавіча і выказвае спачуванне родным, блізкім, сябрам і калегам, — адзначыла яна. — Дзякуючы прафесіяналізму і бязмернаму таленту Валерыя Яўгенавіча Беларускі дзяржаўны тэатр лялек дасягнуў высокага мастацкага ўзроўню сваёй творчасці. Нас пакінуў чалавек, які зрабіў бясспрэчны ўнёсак у развіццё тэатральнага мастацтва, чалавек з вялікай літары, апантаны прафесіянал сваёй справы. Гэта незаменная страта, бо з жыцця пайшла сапраўдная асоба, светлая памяць пра якую застанецца навечна».

Развітанне з майстрам пройдзе 4 студзеня ў 9.00, паніхіда пачнецца ў 9.30 у жалобнай зале па адрасе: Далгінаўскі Тракт, 160а.

Валерый Рачкоўскі нарадзіўся 21 красавіка 1954 года ў вёсцы Ганчароўка (Смалявіцкі раён Мінскай вобласці). У 1984—1987 гадах працаваў мастаком-пастаноўшчыкам, у 1990—1998 гадах — галоўным мастаком Мінскага абласнога тэатра «Батлейка» ў Маладзечне. Займаў пасаду галоўнага мастака Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек з 1998 года.

Як мастак-пастаноўшчык, Рачкоўскі паставіў больш за 75 спектакляў для дзяцей і дарослых у Беларусі, Балгарыі, Літве, Польшчы, Расіі і Сербіі. Адным з апошніх стала «Ладдзя Роспачы» паводле аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча (прэм’ера адбылася летась). Дарэчы, галоўную ролю выканаў сын мастака Зміцер Рачкоўскі.

Нядаўна Валерый Рачкоўскі і гродзенскі рэжысёр Алег Жугжда паставілі ў Разані спектакль «… і пакаранне». За яго мастак быў вылучаны на прэстыжную расійскую прэмію «Залатая маска». Яе вынікі будуць падведзены ў красавіку 2014 года. Ужо без творцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

Лукашэнка расказаў, як лекавалі Статкевіча, і прыплёў пра выбухі17

Улады Беларусі анулявалі пашпарт нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага 3

«Белпол» апублікаваў дакумент аб браніраванні ваеннаабавязаных у перыяд мабілізацыі ў ваенны час6

Кошт імгненных паставак нафты Brent дасягнуў максімуму з 2008 года

Гарадскія ўлады абвяргаюць інфармацыю пра выбухі ў Магілёве3

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць