Святы Мікалай пачаў развозіць мільярд падарункаў, за ім можна сачыць анлайн
Святы Мікалай (у заходняй традыцыі — Санта-Клаус) апоўдні паводле беларускага часу з 60 тысячамі тон падарункаў вылецеў Паўночнага Полюса.
Прыносіць падарункі і ён пачынае з далёкага-далёкага ўсходу, паволі пасоўваючыся на Захад. Ён пралятае над Японіяй, Кітаем, Расіяй, Аўстраліяй, краінамі Афрыкі, Блізкага Усходу.
Над Беларуссю ён пралятае прыкладна ў 23:00-00:00, пасля гэтага падарункі можна пакаваць дзеткам, калі вы трымаецеся заходняй традыцыі адзначэння Калядаў.
Каб праляцець ад краіны да краіны для Св. Мікалая трэба прыкладна тры хвіліны. Завяршае аблёт апоўдні 25 снежня (паводле Мінска, калі Раство наступіць на Алясцы і Гаваях).
Перамяшчэнне Святога Мікалая адсочваюць вайскоўцы ЗША. Калісьці памылкова тэлефон ваеннай базы Пітэрсан быў надрукаваны ў прэсе, і ўсю ноч на 25 снежня на базу тэлефанавалі дзеці, цікавячыся шляхам Святога Мікалая.
Вайскоўцам прыйшлося цярпліва паведамляць дзецям шлях Св. Мікалая, а з таго часу адсочванне шляху вайскоўцамі (а цяпер — NASA) стала традыцыяй, прыгожа аформленай у Інтэрнэце. Шлях таксама ілюструецца відэаролікамі палёту над рознымі краінамі.
Сачыць за палётам Святога Мікалая пачынаючы з 12:00 анлайн можна тут.
Таксама па гэтай спасылцы — традыцыйныя калядныя песні.
Святы Мікалай год таму над Блізкім Усходам
Каментары