Эканоміка22

Вялікія банкі зладжана апусцілі стаўкі па рублёвых дэпазітах

У лістападзе адбылася адна важная падзея, пра якую афіцыйна не паведамлялася. Па прапанове Нацбанка камерцыйныя банкі ўзялі на сябе абавязацельства знізіць працэнтныя стаўкі па дэпазітах.

Як расказалі БелаПАН банкіры, адпаведны мемарандум, які прадугледжвае зніжэнне ставак, быў падпісаны 26 лістапада.

Як вынік, да цяперашняга часу практычна ўсе вядучыя банкі апусцілі стаўкі па дэпазітах для юрыдычных асоб да 35%, а стаўкі па дэпазітах для насельніцтва не перавышаюць цяпер 45% гадавых.

Выключэнне складаюць невялікія банкі, якія не падпісвалі мемарандум і пакуль яшчэ захоўваюць больш высокія стаўкі па ўкладах.

Хоць і гэтыя банкі таксама вымушаныя будуць раўняцца на ўвесь рынак і знізяць з часам стаўкі. У абмен на ўзятыя абавязацельствы па зніжэнні працэнтных ставак Нацбанк, як распавядаюць банкіры, даў камерцыйным банкам гарантыі, што ў выпадку неабходнасці падтрымае апошніх ліквіднасцю.

Па словах банкіраў, Нацбанк рэкамендаваў ім зніжаць працэнтныя стаўкі яшчэ ў кастрычніку.

Аднак, трымаючыся на той момант за дэпазіты насельніцтва як за адну з нешматлікіх крыніц рублёвых рэсурсаў, банкі не рызыкавалі зніжаць працэнтныя стаўкі.

«У канцы лістапада сітуацыя змянілася. Нацбанк прапанаваў камбанкам магчымасць рэальна прыцягваць у яго рэсурсы пад 35 % гадавых, і таму банкі цяпер больш спакойна гатовыя зніжаць стаўкі па дэпазітах, разумеючы, што ў выпадку адтоку рублёвых укладаў Нацбанк акажа рэсурсную падтрымку», — расказаў адзін з банкіраў.

Даўшы банкам магчымасць атрымліваць эмісійныя рэсурсы, цэнтрабанк пры гэтым давёў да камбанкаў настойлівую рэкамендацыю абмежаваць прырост крэдытнага партфеля адным працэнтам у месяц.

«Нацбанк стымулюе зніжэнне працэнтных ставак, што нібыта азначае паслабленне грашова-крэдытнай палітыкі, аднак, калі аб'ём крэдытавання эканомікі будзе рэальна абмежаваны, то праблем на грашовым рынку з прычыны зніжэння працэнтных ставак не павінна ўзнікнуць», — мяркуе старшы аналітык Forex Club Валерый Палхоўскі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць