Мітынг пачаўся а 14:00. Людзі трымалі сцягі Украіны і ЕС і скандавалі «Рэвалюцыя!», «Украіна, ЕС! З намі праўда!», «Ганьба ўладзе!».
Акрамя таго, яны трымалі плакаты «Украіна — у ЕС», «Украіна — гэта Еўропа», «Lviv is EU», «Львоў за Украіну ў ЕС». Мітынг прайшоў на праспекце Свабоды каля помніка Тарасу Шаўчэнку.
На мітынгу выступіла прарэктар Львоўскага нацыянальнага універсітэта імя Івана Франка Дзвеніслава Мамчур. Яна падзякавала студэнтам за тое, што яны пачалі акцыю пратэсту.
Студэнты не пускалі на сцэну дэпутата Вярхоўнай Рады ад фракцыі Усеўкраінскае аб'яднанне Свабода Юрыя Міхальчышына. Пазней яму ўдалося падняцца на сцэну і студэнты яго асвісталі.
Каментары