Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік мае намер унесці ва ўрад прапанову аб забароне продажу спіртных напіткаў на АЗС.
Анатоль Тозік лічыць недапушчальным, што ўдзельнікі руху могуць бесперашкодна купіць на заправачнай станцыі спіртное.
«Я абсалютна перакананы, што гэта памылка. Трэба зрабіць захады па адмене гэтага рашэння, — адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. — Буду ўносіць ва ўрад прапанову аб забароне спіртных напіткаў на заправачных станцыях».
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары