Эканоміка1010

«КоммерсантЪ»: Лукашэнка абяцае асабіста прывезці Баўмгертнера ў Маскву

Новыя падрабязнасці закулісных перамоў фігурантаў скандалу, звязанага з арыштам гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера, прыводзіць расійская газета «КоммерсантЪ».

Паводле інфармацыі крыніц выдання, на мінулым тыдні ў Мінск па просьбе асноўнага акцыянера «Уралкалія» Сулеймана Керымава лятаў уладальнік «Руснефці» Міхаіл Гуцэрыеў, у якога «добрыя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам». Паводле слоў аднаго з суразмоўцаў «Ъ», апошні заявіў, што «не будзе супрацоўнічаць з Керымавым», які з’яўляецца абвінавачваным у распачатай у Мінску крымінальнай справе.

«Няхай прадае кампанію каму заўгодна, я тады Баўмгертнера сам на сваім самалёце ў Маскву прывязу», — нібыта заявіў Лукашэнка.

Керымаў быў гатовы пайсці на здзелку РЕПО, напрыклад з «Сбербанкам», або нават прадаць кампанію, калі «прапануюць добрую цану». Адным з ключавых момантаў для прыняцця рашэння магла стаць спроба вызвалення Баўмгертнера — 6 верасня суд разглядаў хадайніцтва адвакатаў. Але топ-менеджара пакінулі пад вартай, у Маскву выпусцілі толькі яго самалёт.

Стала вядома, што перамовы аб куплі акцый пачаў банкір Уладзімір Коган.

«Пакуль незразумела, як будзе прафінансавана здзелка коштам каля 3 млрд. долараў і хто акажацца канчатковым бенефіцыярам больш чым 20% акцый «Уралкалія». Але прэзідэнт Уладзімір Пуцін ужо паабяцаў урэгуляваць канфлікт «без шуму і галасу», — піша газета.

Між тым кіраўнік маскоўскай калегіі адвакатаў «Аляксандр Дабравінскі і партнёры» Аляксандр Дабравінскі напісаў у «Фэйсбуку», што Керымаў свае акцыі (усе або вялікі пакет) Когану ўжо прадаў. Здзелка, паводле звестак юрыста, ухваленая беларускім бокам.

Ва «Уралкаліі» сітуацыю не каментавалі. У «Нафта Масква» Сулеймана Керымава заявілі, што «інфармацыя аб продажы яго пакета ва „Уралкаліі“ не адпавядае рэчаіснасці».

Паводле звестак Forbes, выкупіць кампанію поруч з Коганам прапаноўваюць уладальнік АФК «Сістэма» Уладзімір Еўтушэнкаў і Міхаіл Гуцарыяў. «А Коган нават намякае, што дзейнічае па даручэнні прэзідэнта Уладзіміра Пуціна», — сказаў суразмоўца Forbes.

Каментары10

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Пара падманвала мужчын на сайтах знаёмстваў — клюнулі 60 чалавек1

«Лукашэнка назваў нас дэзерцірамі». Гісторыя беларускі, якая ў 1970‑я ўцякла з беларускага калгаса ў Літоўскую ССР2

Жыхарку Маладзечна, якая выйшла з бел-чырвона-белым сцягам у першыя дні вайны, асудзілі да 3 гадоў калоніі2

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца13

Ціханоўская прыехала на Саміт еўрапейскіх лідараў у Ерэван3

У Камянецкім раёне ўчора прапала сямігадовая дзяўчынка. Яе знайшлі ў вадзе1

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

Севярынец выдае кнігу, дзе будзе 71 беларускі храм, што ён намаляваў з турмы і калоніі для сына2

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу1

Што кажуць у Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры пра сваю загінулую работніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць