Улада88

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК узначаліў малады зямляк Лукашэнкі

41-гадовы намеснік дырэктара Дэпартамента фінансавых расследаванняў Ігар Маршалаў атрымаў павышэнне. Цяпер ён узначальвае гэты Дэпартамент, і адначасова стаў намеснікам кіраўніка КДК.

Маршалаў — палкоўнік фінансавай міліцыі. Зямляк Лукашэнкі — з Шклова. Скончыў Вольскае вышэйшае вайсковае вучылішча тылу (гэта ў Саратаўскай вобласці Расеі), а таксама — Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання (1998). Шмат гадоў адпрацаваў у апараце КДК у Гомельскай вобласці. Летась быў пераведзены ў Мінск, дзе кар’ера стала развівацца вельмі імкліва.

За час працы ў Камітэце атрымліваў медаль «За бездакорную службу» ІІІ ступені.

«НН» месяц таму якраз прагназавала, што Маршалаў зойме гэтае крэсла.

Фактычна, Маршалаў узначаліў асобную спецслужбу. У падначаленні Дэпартамента ўваходзіць фінансавая міліцыя — пагроза для многіх чыноўнікаў і бізнэсмэнаў. Гэта структура, якой рэальна баяцца.

Зрэшты, арыштоўвалі і былых дырэктараў Дэпартамента фінансавых расследаванняў. У 2009 быў арыштаваны Анатоль Грамовіч. Справу завялі па кантрабандзе тавараў праз беларуска-польскую мяжу. Праўда, суд апраўдаў Грамовіча. Цяпер фігурант справы з’яўляецца членам Рады дырэктараў расійскага «СтарБанка».

Пасля Грамовіча было яшчэ два кіраўнікі — Сяргей Бараноўскі (звольнены афіцыйна па хваробе) і Рыгор Верамко (афіцыйна — па ўзросце). Фармулёўкі вельмі сумнеўныя. Хутчэй у вышэйшых эшалонах былі незадаволеныя працай ДФР.

Звяртае на сябе ўвагу, што Маршалаў — выхаванец менавіта КДК, а не іншых сілавых ведамстваў. Бараноўскі прадстаўляў МУС, а Грамовіч з Верамко — КДБ.

З’явіўся таксама новы намеснік міністра ў МУС. Ім стаў Віктар Дубавец. Асоба дагэтуль абсалютна непублічная. Вядома, што ў 2005 годзе Віктар Анатольевіч працаваў начальнікам фінансава-эканамічнага ўпраўлення Дэпартаменту аховы МУС. Ён падпалкоўнік міліцыі.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма9

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў10

У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну1

У Беларусі прыгожа зацвіў рапс1

На Цэнтральным аўтавакзале здарыўся лёгкі патоп1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма9

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць