Улада

У Горадні ў Нёман выцекла дзьвесьце літраў атруты

Надзвычайная сытуацыя ў Горадні. У Нёман трапіла вялікая колькасьць хімічнага рэчыва, якое нагадвае мазут.

Надзвычайная сытуацыя ў Горадні. У Нёман трапіла вялікая колькасьць хімічнага рэчыва, якое нагадвае мазут. Масьляністыя плямы, падобныя на мазут, першымі заўважылі рыбакі. Яны ж і паведамілі ратавальнікам і эколягам. Ратаўнічыя працы вяліся практычна ўсю ноч на 6 жніўня. Ратавальнікі разам з эколягамі спрабавалі ачысьціць паверхню Нёмана ад масьляністай плёнкі.

Як высьветлілася, амаль дзьвесьце літраў хімічнага рэчыва вылілася з трубы вадазабору вытворчага аб’яднаньня «Белкард». Яна была пабудаваная пры канцы васьмідзясятых і з таго часу не выкарыстоўвалася. Супрацоўнікі камітэту аховы навакольнага асяродзьдзя ўзялі пробы для правядзеньня хімічнага аналізу. Дакладны склад выкіду адмыслоўцы змогуць вызначыць толькі праз тыдзень.

Папярэднія досьледы паказалі, што ў скінутых у Нёман сьцёкавых водах ёсьць нафтапрадукты і сынтэтычна актыўныя рэчывы, так званыя спамы.

На гэты момант усе ратаўнічыя працы скончаныя. Працаўнікі вадаканалу прадпрыемства «Белкард» робяць ачыстку берагавой паласы ад рэштак забруджваньня. Эколягі падлічваюць шкоду й чакаюць на вынікі хімічных аналізаў.

Створаная адмысловая камісія для высьвятленьня прычын аварыі. Разглядаюцца розныя вэрсіі. На некаторых участках акваторыі Нёмана яшчэ бачныя рэшткавыя паявы забруджваньня. Спэцыялісты цьвердзяць, што несанкцыянаваны выкід не ўяўляе ніякай небясьпекі для суседніх дзяржаў. Паводле інфармацыі дзяжурнага памежнай заставы «Прывалка», водная гладзь Нёмана на мяжы зь Літвой чыстая.

АНТ

Каментары

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў83

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіст адмовіўся везці мінчанку і яе дзіця з аўтызмам12

Ці аднавілася беларускае IT? Лічбы паказальныя26

Галоўны корпус Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі плануюць закрыць на рэканструкцыю

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро32

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў83

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць