Здарэнні

Крымінальная справа па факце забойства дваіх дзяцей у Салігорску спынена

Пра гэта паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Упраўленнем Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці спынена папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе па факце выяўлення ў 2012 годзе ў адной з кватэр у Салігорску трупаў двух малалетніх дзяцей. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Нагадаем, трупы дзяўчынкі 2009 года нараджэння і хлопчыка 2011 года нараджэння былі знойдзены ў ванным пакоі ў кватэры ў Салігорску вечарам 10 снежня 2012 года. Смерць дзяцей наступіла ў выніку ўтаплення (механічнай асфіксіі з-за закрыцця дыхальных шляхоў вадой).
Забітых дзяцей знайшоў бацька, які вярнуўся з працы. Маці з часу злачынства знаходзілася ў вышуку.

Падчас агляду месца здарэння, допытаў сведак і іншых следчых і працэсуальных дзеянняў устаноўлена, што забойства дзяцей учыніла іх маці. Жанчына на працягу некалькіх месяцаў пакутавала на расстройства псіхікі, неаднаразова выказвала намер скончыць жыццё самагубствам.

Труп абвінавачанай у забойстве Наталлі Кірсанавай 1989 года нараджэння быў знойдзены 16 чэрвеня на тэрыторыі садаводчага таварыства «Ветэран» пад Салігорскам. Экспертыза ўстанавіла, што смерць жанчыны наступіла ад агульнага пераахаладжэння арганізма.

На падставе сабраных матэрыялаў УСК па Мінскай вобласці прынята рашэнне аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе ў дачыненні да памерлай асобы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе1

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут: Беларускія чыноўнікі пацвердзілі, што я магу вярнуцца10

Бацька Андрэя Пачобута пра вызваленне сына: «Упаду перад ім на калені і пацалую яму руку»5

«Ледзь не пазадушваліся». Што за натоўп сабраўся на філфаку БДУ?17

Лукашэнкаўскіх і расійскіх шпіёнаў на мяжы сустракалі з кветкамі ВІДЭА4

Дзе «Фламінга» і наколькі яна эфектыўная? З'явіўся аналіз усіх вядомых атак нашумелымі ўкраінскімі ракетамі10

Анжаліка Борыс: Андрэй Пачобут не мае абмежаванняў, можа вярнуцца ў Беларусь6

Гарналыжны комплекс «Лагойск» выставілі на аўкцыён1

Фестываль Lidbeer сёлета ўсё ж адбудзецца1

«Давай, Братан! Убачымся на небе. А дзе яшчэ? У пекле мы былі». Памёр былы палітвязень Раман Раманаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе1

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць