Улада44

Сямашка: Ёсць пэўныя заганы ў заканадаўстве Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы

Бо дакументы прымаліся ў спешцы, тлумачыць віцэ-прэм'ер.

«Ёсць пэўныя заганы ў заканадаўстве Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы, але гэта тлумачыцца тым, што гэтыя дакументы прымаліся ў спешцы. Проста трэба было хутка рухацца», — заявіў першы віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка 5 чэрвеня на адкрыцці выставы «Белагра» ў ААТ «Гастэлаўскае» пад Мінскам.

Пры гэтым, зазначыў ён, ад уступлення ў МС і АЭП «Беларусь, безумоўна, выйграла». «Але ёсць і пэўныя выдаткі. Напрыклад, што тычыцца сельгастэхнікі: нядаўна ў Расіі было прынята палажэнне, якое крыху дыскрымінуе пастаўкі сельгастэхнікі. Адменана, дзякуй Богу», — сказаў Сямашка.

Ён нагадаў, што 29 мая ў Астане прэзідэнтамі Беларусі, Казахстана і Расіі было прынята «самае прынцыповае рашэнне» — падпісанне Мемарандума аб стварэнні адзінага Мытнага саюза і пастаўлена задача, да 1 студзеня 2015 года падрыхтаваць пакет статутных дакументаў, каб «усе дапушчаныя недапрацоўкі ліквідаваць».

«Каб прадукт, выраблены ў МС, меў статус не нацыянальнага, а прадукту, вырабленага ў саюзе. Тады з’явяцца зусім іншыя магчымасці больш ільготнага прасоўвання прадукту на трэція рынкі», — падкрэсліў Сямашка.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Робат паўстаў на шоу ў Кітаі 4

Намеснік міністра прыродных рэсурсаў Расіі збег у ЗША праз Мінск13

Падобны да надмагілля памятны знак у Нясвіжы заззяў новым бляскам14

Два кенты на Савецкай у Брэсце ў кепках з ЧЗ падпявалі пад песню «Жукоў». І мелі неасцярожнасць запосціць гэта ў трэдс15

«Жыццё — штука цікавая, аднак». Зорка беларускага гандбола наняўся фатографам, каб здымаць улюбёную многімі беларускую спявачку4

З клінінгавай кампаніі дадаткова здзерлі ў бюджэт аж 1,1 мільёна16

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры16

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць