Літва павінна спрабаваць прыцягнуць кваліфікаваных спецыялістаўз-за мяжы, бо наяўнай рабочай сілы можа не хапіць для рэалізацыі буйных праектаў, заявіў у чацвер прэм’ер і лідарсацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус.
«Адчуваецца, што кваліфікаванай рабочай сілы сапраўды не хапае, і мы мяркуем, што можа здарыцца так, што пры рэалізацыі буйных праектаў сапраўды можа адчувацца недахоп працоўнай сілы», — сказаў кіраўнік урада ў інтэрв’ю радыёстанцыі Ziniu radijas.
Буткявічус сцвярджае, што Літва павінна імкнуцца прыцягнуць спецыялістаў розных напрамкаў, «пачынаючы з кваліфікаваных рабочых, зваршчыкаў, токараў, сканчаючы інжынерамі высокай кваліфікацыі, менеджарамі».
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары