Грамадства22

Мясніковіч сустрэў дзень народзінаў на працоўным месцы

Прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч сустракае свой 63-ці дзень нараджэння на працоўным месцы, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Раніцай Мясніковіч сустрэўся са спікерам Савета народных прадстаўнікоў Народнай кансультацыйнай асамблеі Інданезіі Марзукі Алі, прыняў віншаванні ад калег і прадоўжыў працаваць па намечаным графіку.

***

Міхаіл Мясніковіч нарадзіўся 6 мая 1950 года ў вёсцы Новы Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. У 1972 годзе скончыў Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут, у 1989 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу. Доктар эканамічных навук (1998).

Працаваў у вытворчым аб'яднанні Мінсквадаканал інжынерам, паступова дарос да пасады начальніка ўпраўлення прадпрыемстваў камунальнага абслугоўвання Мінскага гарвыканкама. З 1986 года — міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 года ўзначальваў выбарчы штаб Вячаслава Кебіча. Пасля выбараў атрымаў прапанову працаваць у камандзе Лукашэнкі: у 1994—1995 гадах быў намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі, у 1995 годзе прызначаны кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта. З кастрычніка 2001 года стаў прэзідэнтам, а з кастрычніка 2004-га — старшынёй прэзідыума НАН Беларусі.

28 снежня 2010 года прызначаны прэм'ер-міністрам Рэспублікі Беларусь.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»48

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»48

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць