Свет

У Сербіі 60-гадовы мужчына застрэліў 13 чалавек, у тым ліку двухгадовае дзіцё

У Сербіі ў вёсцы непадалёк ад Бялграда ў выніку ранішняй стральбы забітыя 13 чалавек.

Прадстаўнік шпіталя хуткай дапамогі Бялграда Нада Мацура распавёў, што 60-гадовы мужчына, якога называюць Любіша Багданавіч, застрэліў шасцярых мужчын, шасцярых жанчын і двухгадовае дзіцё.

Інцыдэнт адбыўся ў вёсцы Вялікая Іванча за 50 км на поўдзень ад Бялграда.

Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных спраў краіны Міларад Велжавіч заявіў, што целы сяброў і сваякоў страляў былі знойдзеныя ў пяці асобных дамах.

Паводле яго слоў, Багданавіч не меў крымінальнага мінулага і лічыўся добрым сем’янінам.

Па некаторых паведамленнях, летась ён страціў працу. У 1992 г. ён удзельнічаў у вайне паміж Сербіяй і Харватыяй.

Па словах мясцовых жыхароў, Багданавіч спачатку застрэліў свайго сына, а затым выйшаў з хаты і стаў страляць па суседзях, многія з якіх яшчэ спалі.

«Ён грукаўся ў дзверы, а калі яму адчынялі, ён страляў, — распавёў журналістам Радаван Радасаўлевіч. — Ён быў добрым суседам, і людзі яго ведалі. Не ўяўляю сабе, што з ім здарылася».

Па дадзеных паліцыі, усе ахвяры, акрамя адной жанчыны, загінулі на месцы.

Вёска, дзе адбыліся забойствы, ачэпленая паліцыяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Усе навіны →
Усе навіны

Фестываль агню ў мінскім заапарку, які абурыў гараджан, не адбудзецца

У Расіі забаранілі пісаць пра забароны2

У небе над Рэчыцай — дрон2

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку2

У ЕС прыйдзецца плаціць па тры еўра за кожны тавар, куплены па-за межамі Еўрасаюза анлайн8

Ціхан Клюкач загінуў12

На Сызранскім НПЗ у Расіі бушуе пажар пасля атакі БПЛА, ёсць загінулыя3

Беларусам прыходзяць паведамленні аб аўтамабільных штрафах ад неіснуючых арганізацый1

Расіяне прыдумалі новую мутную схему, як ездзіць на люксавых аўто з беларускімі нумарамі і эканоміць грошы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць