Літаратура1111

Арлоў, Акудовіч, Заміроўская — на кніжным кірмашы ў Лейпцыгу

Падчас Міжнароднай кніжнай выставы ў Лейпцыгу (Германія), якая пройдзе з 14 да 17 сакавіка, кнігарня «логвінаЎ» будзе прадстаўлена асобыным стэндам — Е504 «кнігарня логвінаЎ-Books from Belarus» (Хол №4). Вул. Messe Allee, 1. На прэс-стэндзе Е505 OstSüdOst адбудуцца дыскусіі і сустрэчы з беларускімі літаратарамі.

Расклад выступаў:

14 сакавіка

Пра стан сучаснай беларускай прозы распавядзе арт-дырэктар кнігарні «логвінаЎ» Павал Касцюкевіч. Пачатак а 14.

У дыскусіі, прысвечаным фемінізму ва Усходняй Еўропе, возьме Таццяна Заміроўская. Пачатак а 16.

15 сакавіка

У дыскусіі «У пошуках ідэнтычнасці» з украінцам Міколам Рабчуком і Аднай Ротэнберг возьме ўдзел Валянцін Акудовіч. У дадатак сп. Валянцін прадставіць нямецкі пераклад сваёй кнігі «Код адсутнасці». Пачатак а 13.

У дыскусіі «Тэатральны ландшафт» разам са сваімі ўкраінскімі і польскімі калегамі возьме ўдзел драматург Андрэй Курэйчык. Пачатак а 14.

У дыскусіі, прысвечанай авангарду, возьме ўдзел Артур Клінаў. Пачатак 15.

У сустрэчы «Беларусь у фокусе» возьмуць удзел Віктар Марціновіч і Вальжына Морт, якая прадставіць нямецкія пераклады. Пачатак а 16.

16 сакавіка

На літаратурнай сустрэчы «Гарызонты Еўропы» разам з Сяргеем Жаданом і Джоанай Батор возьме ўдзел Уладзімір Арлоў. Пачатак 13.

На літаратурнай сустрэчы «Планета Лірыка» разам Астапам Слывынскім возьме ўдзел Вальжына Морт. Пачатак а 14.

Адкрываць беларускія выступы 14 сакавіка будзе фотавыстава Андрэя Лянкевіча «Схаваная Беларусь». Пачатак у 14-30.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»31

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку14

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

Японскі мастак распрацаваў прынты для льняной калекцыі Mark Formelle3

На станцыі метро «Плошча Леніна» з’явіўся эксперыментальны турнікет5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»31

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць