Грамадства1515

Следчы камітэт: Крыўдзіцель наваполацкай кантралёркі вінаваты

Аляксандр Бліноў пра высновы следчых даведаўся ад журналістаў.

Следчыя ўгледзелі віну крыўдзіцеля кантралёра ў Наваполацку, а дзеянні самога кантралёра палічылі правамоцнымі, паведамляе БЕЛТА. Пра гэта 16 студзеня заявіў на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Віцебскай вобласці Уладзімір Шалухін.

На дадзены момант справа знаходзіцца на стадыі завяршэння і неўзабаве будзе перададзеная спачатку ў пракуратуру, а потым у суд.

Шалухін назваў дзеянні пасажыра «сярэднявечнымі метадамі расправы, недапушчальнымі ў прававым грамадстве».
«Калі бачыш парушэнні з боку службовай асобы — звярніся да яго наймальніка, у рэшце рэшт, выклаў запіс у інтэрнэт. Паспрабуй уздзейнічаць законнымі метадамі, але здзяйсняць злачынства не дазволена», — заявіў начальнік упраўлення.

Аляксандр Бліноў пра высновы следчых даведаўся ад карэспандэнта «НН». Па яго словах, пасля трох сутак, праведзеных у міліцыі, ён больш не кантактаваў з прадстаўнікамі праваахоўных органаў.

«Працую, як і раней. Ніякіх павестак не атрымліваў, пра развіццё справы мне ніхто не паведамляе, пра дату суда не ведаю».

Аляксандр па-ранейшаму перакананы, што выпадак у аўтобусе быў непазбежнасцю. «Калі б не я, то нехта іншы рана ці позна гэта зрабіў. Магчыма, я занадта брутальна абышоўся з кантралёркай, але не выключаю, што іншы чалавек мог і больш жорстка адрэагаваць». Аляксандр мяркуе, што наваполацкія пасажыры вычарпалі цывілізаваныя спосабы ўплыву на кантралёрку Шахрыну. «Вы ж бачылі першы ролік, леташні? Нічога ж не змянілася».

Малады чалавек рэалістычна ставіцца да магчымага фіналу справы. «Калі захочуць пакараць, то пакараюць. Я ўжо нічога не змяню — ні час назад не адкручу, ні ў іншы аўтобус не перасяду».

Нагадаем, што 26 лістапада ў Наваполацку ў гарадскім аўтобусе ўзнік канфлікт паміж пасажырамі і кантралёркай. За сям’ю, якая спрачалася з рэвізорам, заступіўся пасажыр. Ён схапіў жанчыну за валасы і трымаў яе, пакуль сям’я не выйшла з аўтобуса. Аматарскае відэа інцыдэнту трапіла ў інтэрнэт і гісторыя ў наваполацкім аўтобусе выбухнула на ўсю краіну. На маладога чалавека завялі крымінальную справу, яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Каментары15

Цяпер чытаюць

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма9

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

У Літве пазбавілі дэпутацкай недатыкальнасці былога прэм'ера і спікера парламента. Яго вінавацяць у карупцыі3

У стаўбцоўскім шматпавярховіку ўжо тры гады не могуць вырашыць праблему з іржавай вадой

Кіроўца аўтобуса спрабаваў увезці ў Беларусь наркотыкі пад выглядам кансерваў

На Партызанскім праспекце ў Мінску перакулілася таксі ВІДЭА

Пра жывёл на дарогах пачне папярэджваць штучны інтэлект

Сын беларускага палітэмігранта спрабаваў забіць сябе ў Чэхіі. Ён у коме, а бацька шукае дадатковую кансультацыю беларускіх медыкаў10

У Бешанковічах адкрыўся сезонны пантонны мост цераз Дзвіну1

У Беларусі прыгожа зацвіў рапс1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма9

«Акно страчанае». Зрабіць укол за $1,8 мільёна Ксюшы з дзіцячага дома пакуль немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць