Здарэнні

Гомельскі рэцыдывіст абакраў у інтэрнаце пакой міліцыянераў

Да двух гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці суд Чыгуначнага раёна Гомеля прыгаварыў 27-гадовага мясцовага жыхара. Мужчына абвінавачваўся паводле часткі 3 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, учынены ў буйным памеры).

Як паведамілі ў пракуратуры Чыгуначнага раёна Гомеля, абвінавачаны нідзе не працаваў, пастаянна займаўся крадзяжамі і рабаваннем, за што раней неаднаразова быў судзімы. У ліпені 2011 года вызваліўся з калоніі, але ўжо ў лістападзе ён учыніў першы крадзеж з інтэрната Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Злодзей пранікаў у пакоі пры дапамозе набору адмычак. З месца злачынства выносіў, як правіла, невялікія рэчы, напрыклад, каштоўнасці, якія можна схаваць у кішэнях ці звычайным пакеце. За год злачынца ўчыніў некалькі крадзяжоў у інтэрнатах, абакраўшы нават пакой, дзе жылі супрацоўнікі міліцыі.

Толькі пасля правядзення следчых дзеянняў, якія выкрываюць яго ва ўчыненні злачынстваў, абвінавачаны пачаў даваць прызнаўчыя паказанні. Агульная сума ўрону, нанесенага пацярпелым, склала больш як 40 мільёнаў рублёў.

Каментары

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць