Былога першага намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Васільева судзяць за вымаганне хабару ў паўмільёна долараў.
Працэс пройдзе ў Мінскім абласным судзе.
Як паведамлялася раней, чыноўнік вымагаў 500 тысяч долараў ад чэшскай фірмы за спрыянне ў камерцыйных пытаннях. Васільева арыштавалі ўлетку ў яго працоўным кабінеце пры атрыманні першай паловы хабару. Следчыя паведамлялі, што сваю віну ён прызнаў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары