Архіў

Нацыянальны ўнівэрсытэт

Жодзінская галадоўка актуалізавала адзін даўні праект — стварэньне нацыянальнага ўнівэрсытэту.

Вядома, задача з разраду немагчымага — стварыць такую школу ў Беларусі (патрэбная яна менавіта ў Беларусі, каб запабегчы вывазу нашых сьветлых галоваў за мяжу). На грамадзкіх пачатках? на кватэрах? у андэграундзе? Калі незалежнаму грамадзтву ўдасца такое гістарычнае дасягненьне, хлопцы не застануцца без адукацыі.

КРЫНІЦА ЎЛАДЫ. Указ аб забароне выкарыстаньня словаў “беларускі” і “нацыянальны” ў назвах камэрцыйных структураў мае дапячы незалежным газэтам. Аднак ён ударыць адначасова

і па брэндах кшталту “Беларускі абутак”, “Беларускія песьняры”. Дый словы “нацыянальны” й “беларускі” будуць ужывацца радзей. Нагадвае забарону ўжываньня слова «Беларусь»

у царскай Расеі і тагачасныя назвы кшталту «Северо-Западный рынок»...

Калі зрабіць апытаньне, хто ў нас крыніца ўлады, дзевяць зь дзесяці чалавек адкажа — прэзыдэнт. Між тым канстытуцыя адназначна пастулюе, што крыніца ўлады, г.зн. крыніца дзяржаўнасьці — народ Беларусі. Не вэртыкаль, не дэпутаты — усе грамадзяне разам.

З чаго вынікае, што ніхто ня мае права казаць “улада — гэта я” ці пытацца, “хто вам даваў права ісьці супраць улады”. Адпаведна, і недзяржаўныя, і дзяржаўныя інстытуты ці выданьні маюць роўныя правы называцца “беларускімі”, ці “нацыянальнымі”, ці якімі хочуць. Яны ў прынцыпе маюць роўныя правы. Іх заснавалі грамадзяне, якія складаюць гэты самы “народ”.

ЗНОЎ ПРА РЭФЭРЭНДУМ. Ці можна было будаваць дэмакратычную Нямеччыну, скасаваўшы вынік усіх гітлерскіх рэфэрэндумаў, акрамя першага? Можна, мяркуе лібэрал Леанід Злотнікаў. Гэтак я вобразна перадаў сэнс ягоных выказваньняў з нагоды 10-годзьдзя Ганебнага рэфэрэндуму на круглым стале радыё “Свабода”. Сп.Злотнікаву адказвае наш лёнданскі аўтар Сяржук Вінаградаў.

Калі вы прызнаяце справядлівасьць таго рэфэрэндуму, вы прызнаяце справядлівасьць усяго, што здарылася пазьней, што зь яго лягічна вынікала і было непазьбежным “ажыцьцяўленьнем волі”. Рэфэрэндум 1995-га — гэта ключ да разуменьня ўсяе пазьнейшае гісторыі Беларусі. А супраціў яму — гэта зародак усяго руху грамадзянскага непадпарадкаваньня, які разгарнуўся пасьля. (Як рэфэрэндум палітызаваў абсалютна апалітычных людзей — мэмуары Лёліка Ушкіна) Ня можа быць фактычнае свабоды ў Беларусі, пакуль працягваецца фактычнае вынішчэньне беларускае культуры. Незваротную зьмену рэжыму можна будзе канстатаваць толькі пасьля адмены вынікаў таго першага рэфэрэндуму. Бо гэта яны ёсьць самай асновай гэтага рэжыму. Прызнаючы гэтую аснову, ніякіх зьменаў не дасягнуць.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна4

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

Пад Гроднам фатографу ўдалося зняць лютую бойку двух баброў ВІДЭА2

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі2

ЗША зноў падоўжылі змякчэнне санкцый супраць расійскай нафты1

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы1

Расіяне абурыліся, што ў Кыргызстане іх ацэньваюць як каланізатараў. Кыргызы кажуць, што ацэньваць інакш «архіскладана»25

Прэзідэнт Венгрыі адмовіўся выконваць патрабаванне Мадзьяра адносна адстаўкі4

Меркель адмовілася быць пасярэдніцай у перамовах з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна4

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць