Общество

«Прежде всего не хватает тебя». Посмотрите, какие трогательные письма Егор Мартинович присылает жене из тюрьмы (и график любви!)

Пайшоў чацвёрты месяц з моманту затрымання галоўнага рэдактара «Нашай Нівы». Ён знаходзіцца ў ізалятары па абсалютна абсурдным абвінавачванні нібыта за нясплату камунальных паслуг. Нават за кратамі Ягор стараецца падбадзёрыць людзей на волі. Паглядзіце, якія кранальныя лісты ён піша сваёй жонцы, з якой яны разам 13 год, яшчэ са студэнцкіх часоў. 

Ягор стараецца не скардзіцца на побыт, хоць у камеры часам збіраецца па 15 чалавек, многія паляць, гэта няпростае выпрабаванне для тых, хто, як наш калега, не пераносіць цыгарэты.

«Што ў нас новага? На прагулках гуляем у «Кракадзіла»! Каго я толькі сёння не паказваў! І жалезнага чалавека, і архіварыуса, і антыкварыят. Слабо табе паказаць пурпурны колер? Ну а ўтрамбоўваем усё гульнёў у гарады. Ёсць патрэба ў назвах на «Е» і «Я». Бо скажаш Ялта, Янгон, Яундэ, а што яшчэ? Накідай варыянтаў! Я вучу людзей сваім тром любімым сталіцам: Антананарыву (Мадагаскар), Тхімпху (Непал) і Бандар-Серы-Бегаван (Брунэй). Прычым некаторыя і так ведаюць. 

У 20:45 глядзім «Калыханку» па Беларусь-3. Там днямі пасказвалі смешны мульцік пра мядзведзя. Ён паверыў дрэннаму чалавеку, а той пасадзіў яго ў цыркавы аўтазак. Але іншыя жывёлы сабраліся і вызвалілі мядзведзя! «Беларусьфільм», 2018 ці 2019 год.

Чакаю цёплы кастрычнік, але хацелася б яго сустракаць не ў дворыках Валадаркі, а ў падарожжах па Беларусі. Залаты час прападзе!»

Кожны тыдзень жонка Ягора атрымлівае ад яго лісты, якія захоўвае пад падушкай. Аднойчы высветлілася, што і Ягор гэтаксама захоўвае ад яе лісты, не згаворваючыся.

Той самы графік кахання, які Ягор даслаў жонцы з турмы

«Уяўляю, як ты атрымліваеш ліст і такая: «Ля-ля-ля, што там?») Калі я атрымліваю канверт ад цябе, то адкрываю яго, пачынаю чытаць, пасля думаю: «Эн-не!» Адкладаю, праглядаю іншыя, а пасля сядаю дачытваць цябе на дэсерт. Міндальны круасан, вось які дэсерт.:)

Ты пішаш, што не ўсе пары перажываюць такое расстанне і ўз’яднанне. Эй, ты сур’ёзна? Я ж кахаю цябе больш за ўсё на свеце, ты што! Мы ж дамаўляліся:). Такое перайграць нельга, усё застаецца ў сіле! Тым больш, я табе дасылаў графік кахання, атрымала?

Людзі шлюць мне паштоўкі, некаторыя з іх адкладваю ў чаргу, каб дасылаць табе. Так што ў мяне ўжо план па візуале ёсць! 

Передусім не хапае цябе, канечне. Няма такой працэдуры, каб на дзянёк выйсці, пажмякаць цябе, падняць табе хвост і нос, а пасля вярнуцца на ранейшае месца?) Я б напісаў такое хадайніцтва! 

Малышляндзія, моцна цябе кахаю! Працягвай мне сніцца, хаця б там магу паразмаўляць з табой ужывую. Вельмі хочацца трымаць пад крылышкай такую вавёрку-разумняшу! Каб расказвала цікавыя гісторыі і наракала, што не паспявае прачытаць усе кнігі». 

І хоць Ягор ужо даўно знаходзіцца ў СІЗА, следчыя не дазвяляюць родным сустрэцца з ім. Лічаць, гэта можа нашкодзіць устанаўленню абставінаў па справе, хоць ніхто з чальцоў сям’і галоўнага рэдактара не з’яўляецца ўдзельнікам крымінальнага працэсу. 

Падтрымайце нашага калегу лістом! Ва ўмовах ізаляцыі гэта адзінае, што дапамагае трымацца і верыць у моц беларусаў.

Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. СІЗА №1

Марціновіч Ягор Аляксандравіч

Комментарии

Сейчас читают

Испания стала чемпионом мира по футболу, забив единственный гол, хотя игра шла в одни ворота9

Испания стала чемпионом мира по футболу, забив единственный гол, хотя игра шла в одни ворота

Все новости →
Все новости

Медсестра Гомельского кардиоцентра не удержала машину на дороге — ее отец-пассажир погиб

Почему многие люди не любят есть насекомых: ДНК дала ответ, который уходит в прошлое на 9000 лет4

Огненный матч за третье место: команды забили десять мячей11

Зеленский провел консультации с командирами корпусов и долго разговаривал с Федоровым. Федоров: Диалог есть, верю, что все удастся1

В 100 лет умерла дочь женщины, которая якобы вышила орнамент для флага БССР. А ее отец погиб во время сталинских репрессий2

Светлана Тихановская посетила фестиваль Tutaka ФОТО2

Дым от уничтоженного склада Wildberries под Москвой растянулся на 250 километров7

В Шкловском районе утонул 11‑летний мальчик

Белорусы стали гостями на шоу Урганта13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Испания стала чемпионом мира по футболу, забив единственный гол, хотя игра шла в одни ворота9

Испания стала чемпионом мира по футболу, забив единственный гол, хотя игра шла в одни ворота

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць