Музычны партал Tuzinfm.by спыняе сваю дзейнасць пасля 17 гадоў працы
Музычны сайт Tuzinfm.by як інтэрнэт-партал спыняе сваю дзейнасць, але працягне сваё існаванне як брэнд. Пра гэта паведаміў кіраўнік праекта Сяргей Будкін.

TuzinasTV працягне рабіць тэлепраект Belsat Music Live, на хвалях Беларускае Радыё Рацыя надалей будзе выходзіць праграма «Радыё Тузін», якую вядзе Алег Хаменка, TuzinFM як лэйбл надалей будзе праводзіць конкурс маладых выканаўцаў Заспявай BY разам з Фонд «Вяртанне», а таксама займацца іншымі музычнымі і адукацыйнымі праектамі ды рэлізіць абраныя сінглы і альбомы беларускіх выканаўцаў.
«Дзякуй усім, хто дапамагаў сталець «Тузіну». Наперадзе цэлае жыццё!» — напісаў Будкін.
Сейчас читают
Белорусские обряды, орнаменты и белорусский язык повсюду. Как потомок переселенцев сделал село у Байкала снова белорусским, и почему это может скоро закончиться
Комментарии