Литература

Калядны «Дзеяслоў» №97: узнаўленні Разанава, новыя вершы Аксак, Галубовіча і Някляева

Калядны 97-ы нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў» адкрываецца ўзнаўленнем тэксту Лявонція Карповіча «Што адбылося аднойчы, нанова цяпер адбываецца», зробленым Алесем Разанавым. У лірычнай рубрыцы — новыя вершы Валянціны Аксак, Леаніда Галубовіча, Уладзіміра Някляева, Іны Снарскай, Андрэя Хадановіча. У рубрыцы «Дэбют» — вершы Яніны Асіпцовай.

Проза прадстаўлена новай аповесцю Віктара Казько «Як я «рабіў» шпіёнам у Нью-Ёрку», заканчэннем фэйсбучнага рамана Алеся Бычкоўскага «Край ваўкалакаў», апавяданнем Сяргеем Рублеўскага, «Уладзевымі гісторыямі» Уладзіміра Сіўчыкава.

З перакладаў друкуецца вялікая падборка сучаснай польскай паэзіі чатырох аўтараў і аўтарак: Войцеха Бановіча, Ілоны Віткоўскай, Эвы Ліпскай і Юліі Фядорчук у перастварэнні Андрэя Хадановіча. Тут жа — апошняя, пасмяротная ужо, праца Уладзіслава Ахроменкі, якою стаўся пераклад з украінскай мовы ўрыўка рамана Аляксандра Ірванца «Харкаў-1938». У №97 «Дзеяслова» пачынаецца публікацыя этнаграфічнай працы Эмы Яленскай «Вёска Камаровічы ў Мазырскім павеце» у перакладзе Уладзіміра Васілевіча.

Раздзел «Згадкі» змяшчае аўтабіяграфічныя тэксты Паўла Ляхновіча, Валянціна Акудовіча і Славаміра Адамовіча.

Крытыка і эсэістыка ў свежым нумары прадстаўлена артыкуламі Васіля Жуковіча пра творчасць Анатоля Вярцінскага, Анатоля Астапенкі пра жыццё і творчасць Барыса Сачанкі, Ірыны Саматой пра паэзію Уладзіміра Папковіча, рэцэнзіяй Леаніда Галубовіча на кнігу Віктара Казько.

Комментарии

Сейчас читают

Полный список политзаключенных, освобожденных 13 декабря8

Полный список политзаключенных, освобожденных 13 декабря

Все новости →
Все новости

Алесь Беляцкий прибыл в Вильнюс1

Пресс-секретарь МИД Польши: Почобут отказался обращаться к Лукашенко с просьбой об освобождении9

Украина доставит освобожденных политзаключенных в страны Евросоюза2

Тихановская: Лукашенко в последний момент все переиграл и изменил маршрут выезда политзаключенных6

«Моя статья — моя фамилия». Первые слова на свободе Виктора Бабарико1

Большинство политзаключенных, освобожденных сегодня, выслали в Украину8

Менее чем за час белорусы собрали первые 40 тысяч евро для политзаключенных, которых освободили сегодня5

Андрея Почобута среди освобожденных политзаключенных нет7

Все освобождённые политзаключённые депортированы из Беларуси8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полный список политзаключенных, освобожденных 13 декабря8

Полный список политзаключенных, освобожденных 13 декабря

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць