Культура1919

Мурманский белорус: «Чтобы начать разговаривать по-белорусски, достаточно лишь желания»

Алесь Карнееў працуе прадаўцом у краме Сымбаль.бай. Гутарыць з кліентамі пра беларускую культуру і гісторыю, раіць слухаць беларускую музыку. Здараецца, у краму заходзяць людзі і кажуць: «Ничего, что я по-русски? Я белорусский только в школе учил». «А я мову наогул не вучыў, бо 20 гадоў пражыў у Мурманску», — адказвае Алесь.

Алесь Карнееў.

Як так атрымалася, што хлопец з-за Палярнага круга палюбіў беларускую мову, чаму сябры называюць яго «балькон», і чаму, калі ён трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг, наведнік крамы ледзь не плакаў, — адказы ў размове з Алесем.

Бацькі Алеся — беларусы. Калі хлопчыку толькі споўнілася два гадкі, бацька-марак знайшоў работу на рыбалоўным флоце ў далёкім Мурманску. І маленькага Алеся забралі ад бабулі з вёскі Загалле, што на Любаншчыне, у горад, дзе паўгода ноч.

«Мае першыя ўспаміны дзяцінства адтуль. Сыры горад, палярныя ночы, слота. Кожнае лета я ездзіў на вакацыі да бабулі ў Загалле, і гэты час быў самым шчаслівым. Калі ў Мурманску ў маі ішоў ці то дождж, ці то снег, і было +7 градусаў цяпла, я думаў пра тое, што ў гэты час у вёсцы мы лавілі хрушчоў ды качаліся ў траве».

Калі Алесь скончыў школу і паступіў ва ўніверсітэт, там жа, у Мурманску, туга па Беларусі толькі расла.

«Я ведаю, што такое сапраўдная настальгія. Я разумеў, што мае карані там, што там вытокі ўсяго. Я тутэйшы ў Загаллі, а не ў Мурманску. Гэта быў недзе 2006 год, я шукаў у інтэрнэце ўсю магчымаю інфармацыю пра Беларусь. Мне было цікава, чым жыве гэтая краіна. Кропку ва ўсведамленні таго, што мой дом у Беларусі, паставіў сын мамінай калегі. Ён мне перадаў дыскі з беларускай музыкай: «NRM», «Троіца», фолк. Гэтая музыка перакуліла мой сусвет. Калі ж мне сказалі, што той хлопец з’ехаў у Беларусь, я, толькі дачакаўшыся атрымання дыплома, купіў квіткі да Мінска і праз два дні стаяў на вакзале».

Алесь прыехаў у Слуцкі раён, прапісаўся — і пачалося новае жыццё, па-беларуску.

«У мяне быў рамантызаваны вобраз Беларусі. Я думаў, што прыеду і распраўлю крылы. Зрэшты, так і выйшла. У Мурманску ў мяне фактычна не было сяброў, я быў у сацыяльным вакууме, не было з кім раздзяліць захапленне беларушчынай. А тут літаральна за некалькі тыдняў у мяне з’явіліся сябры, стасункі з якімі я падтрымліваю і сёння».

Прыехаў у Беларусь і стаў паляваць на нацыянальныя рэчы

У 2007 годзе знайсці нешта з беларускай сімволікай было праблематычна.

«Я хацеў мець хоць які значок з Пагоняй, шукаў, дзе можна набыць. Мне параілі звярнуцца ва ўправу БНФ. Які я быў тады шчаслівы, што набыў цішотку з Пагоняй!»

У новай цішотцы Алесь уладкаваўся прадаваць камп’ютары.

Першую цішотку з Пагоняй Алесь набыў у 2008 годзе. Фота з архіва героя.

«Пасля пераезду ў Беларусь я думаў, дзе хачу працаваць, чым хачу займацца. Спрабаваў нават працаваць юрыстам у калгасе. А пасля знайшоў працу ў камп’ютарнай краме. І так склаўся лёс, што загадчыца гэтай крамы апвнулася мамай загадчыцы крамы Сымбаль.бай. Папрацаваў я ў Слуцку, а потым у нейкі момант мне стала неяк нудна. Год таму і перабраўся ў Мінск. Цяпер я магу пра сябе сказаць, што я шчаслівы чалавек, бо сапраўды займаюся тым, што люблю».

Мурманскі хлопец, калі стаў прадаўцом у Сымбалі, думаў, што ў гэтую краму па рэчы з нацыянальным каларытам будуць прыходзіць толькі… змагары.

«Але тут я ўпершыню даведаўся, што бываюць беларускамоўныя дзеці. Часам прыходзяць сем’ямі, з маленькімі дзеткамі, якія размаўляюць па-беларуску і просяць мам набыць ім беларускія казкі».

Экскурсаводы прыводзяць у краму замежнікаў.

«Заўсёды задаволена ўсміхаюся, калі разумею, што перакладчык кажа сваёй групе, што вось тут прадаюцца сапраўдныя беларускія сувеніры».

А літаральна пару тыдняў таму праз Алеся наведнік заплакаў.

«У краму зайшла даволі сталая пара. А я ў гэты момант трымаў бел-чырвона-белы сцяг, спрабаваў яго прыгожа скласці. Мужчына ўбачыў гэта, знерухомеў, вочы сталі вільготнымі. Ён сказаў толькі адну фразу: «Як даўно я не бачыў гэты сцяг».

Чаму Алеся называюць «балькон»?

«На беларускай мове я пачаў гаварыць амаль адразу, як пераехаў у Беларусь. Калі прыязджаў на вакацыі ў вёску, чуў беларускую мову, разумеў яе фанетычныя асаблівасці. Памятаю, як наш з братам вясковы сябра пытаўся ў яго: «Лёёёня, а ты прыееедзеш на наступны год? А жвачку прывязеееш? А мне дасііі?». Гэтая мова такая распеўная!».

Чытаць і пісаць па-беларуску Алесь навучыўся сам. Чытаць — па беларускіх казках.

«Героі беларускіх казак вельмі адрозніваліся ад персанажаў расійскіх лубочных казак. Калі гэта былі волаты, то сапраўдныя, з вышыванкай. Калі цмок, то сярэднявечны, а не расфарбаваны Змей Гарыныч».

Калі прыехаў у Беларусь, даведаўся, што, аказваецца, існуе наркамаўка і тарашкевіца.

«Я для сябе вырашыў, што тарашкевіца ўсё ж больш беларуская. Мне вельмі падабаецца гэтая мяккасць, праз якую я і атрымаў мянушку».

Аднойчы Алесь, распавядаючы пра штосьці ў краме, сказаў «балькон». Яго выправілі, паведаміўшы, што няма «балькона», а ёсць «гаўбец».

«Ну і сталі падколваць: «балькон», «балькон». А я знайшоў слоўнік, які выдавала калісьці «Наша Ніва», і там было гэтае слова! Я меў рацыю, а падколваюць да гэтага».

У краму, кажа Алесь, часта прыходзяць людзі, якія выбачаюцца за тое, што не ведаюць беларускай мовы — вучылі толькі ў школе.

«А я не вучыў зусім. І я ўпэўнены, што, каб пачаць гаварыць па-беларуску, дастаткова аднаго жадання. І больш беларускамоўных людзей у сваім асяродку».

Комментарии19

Сейчас читают

Покончил жизнь самоубийством парень из Молодечно, который перед свадьбой сделал своей невесте татуировку, от чего она умерла10

Покончил жизнь самоубийством парень из Молодечно, который перед свадьбой сделал своей невесте татуировку, от чего она умерла

Все новости →
Все новости

Джей Ди Вэнс не поедет на новые переговоры с Ираном2

В Москве вдруг появилась могила балерины Плисецкой и композитора Щедрина, хотя сами они ее не хотели8

Погиб молодой польский депутат — один из самых популярных в соцсетях8

В Минске мужчина напал на водителя, ослепившего фарами его бывшую жену2

Зеленский прилетел на переговоры в Азербайджан — AFP2

В Варшаве власти решили отстрелять диких кабанов, которые чрезмерно расплодились в городе. Однако люди протестуют17

Нетаньяху сообщил, что заболел раком, но вылечился

В Сендайском сквере в Минске зацвела сакура ФОТОФАКТ

В Гомеле мужчина избил возле церкви батюшку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Покончил жизнь самоубийством парень из Молодечно, который перед свадьбой сделал своей невесте татуировку, от чего она умерла10

Покончил жизнь самоубийством парень из Молодечно, который перед свадьбой сделал своей невесте татуировку, от чего она умерла

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць