Фэст «Баранавіцкая вышыванка» адбыўся у Русінах, пад Баранавічамі, на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Тут сабралася каля сотні чалавек. Прагучалі выступы пра гісторыю вышыўкі і сімволіку, была арганізаваная выстава ручнікоў. Можна было убачыць старыя фотаздымкі беларусаў у нацыянальных строях.

Кіраўнік баранавіцкай філіі ТБМ, арганізатар фэсту Віктар Сырыца распавёў: «Упершыню ў Баранавічах мы ладзім такое свята. Сабраліся, каб апрануць кашулі вышываныя, паказаць ручнікі, паслухаць гісторыю вышыванкі».
Многія з прысутных, нават маленькія дзеткі былі адзетыя ў вышыванкі. Баранавіцкі ўкраінец Рыгор Грык прыйшоў у кашулі, якую шмат гадоў таму пашыла ягоная маці.

Адзін са старэйшых сяброў баранавіцкай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Чэслаў Сухарэбскі распавёў, што беларуская культура цяпер перажывае не найлепшыя часы і заклікаў актыўней «паказваць сваю адметнасць, паказваць сваю беларускасць».
Баранавіцкі прадпрымальнік Мікола Чарнавус пачаставаў удзельнікаў фэсту гарбатай ды аладкамі, прыгатаванымі на вогнішчы каля сядзібы.
-
Ее не хотели брать в музыкальную школу, а в 14 она сыграла в Карнеги-холле в Нью-Йорке. Белорусская скрипачка — о жизни в Лондоне, заработках и чем скрипка Страдивари за 14 миллионов евро отличается от обычной
-
В Могилеве открыли мемориальную доску губернатору Дембовецкому. Дату смерти ему написали на годы раньше попытки бежать из Советской России
-
В Заславле над руинами брамы XVI века построят навес. Что известно об уникальном объекте и почему предложенный проект — бессмысленный и вредный
Ее не хотели брать в музыкальную школу, а в 14 она сыграла в Карнеги-холле в Нью-Йорке. Белорусская скрипачка — о жизни в Лондоне, заработках и чем скрипка Страдивари за 14 миллионов евро отличается от обычной

Комментарии