Рынак патрыманых рэчаў — «поле цудаў» — у Ждановічах закрывацца не будзе. Паводле інфармацыі прэс-службы Мінгарвыканкама, кіраўніцтва горада не падтрымала рашэнне адміністрацыі ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» аб закрыцці рэчавага рынку па гандлі патрыманымі таварамі.
Як пракаментаваў сітуацыю намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, на час рэканструкцыі пляцоўкі гэтага рынку месцы для гандлю патрыманымі таварамі будуць перанесеныя ў іншыя зоны на тэрыторыі рынку «Ждановічы».
Усе ахвотныя будуць забяспечаныя абуладкаванымі гандлёвымі месцамі, кошт арэнды гандлёвага месца застанецца на ранейшым узроўні.
Кіраўніцтву ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы» дадзена даручэнне ўсе работы па навядзенні парадку завяршыць да 10 студзеня 2014 года.
Аб планах закрыць з 2 снежня сектар патрыманых тавараў (так званае «поле цудаў»), які знаходзіцца ў кіраванні ТАА «Гандлёвы дом «Ждановічы», раней паведаміў начальнік інфармацыйна-рэкламнай службы ГД «Ждановічы» Віталь Горбач.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары