Архіў

Адэса — гэта незабыўна

Найтаньнейшы чарнаморскі адпачынак — на курортах Адэскае вобласьці.

10 дзён санаторыю з харчаваньнем і дарогай абыдуцца ў 150 у.а. Тым, хто пажадаў прабавіць вакацыі ў Крыме, давялося набавіць «за горы» 50—70 у.а. Беларус з псыхікай сярэдняе трываласьці вяртаецца з поўдня Ўкраіны з пачуцьцём палёгкі (у адрозьненьне ад суседніх Польшчы ці Літвы).

Меркаваць па поўдні пра ўсю Ўкраіну — тое самае, што пра Беларусь па ўсходзе. Тым больш рызыкоўна гэта рабіць «на матэрыяле» публікі, што зьяжджаецца на базы адпачынку. Як правіла, гэта навакольная моладзь альбо кабеты зь дзецьмі ці бязь іх. Сям’я ў поўным складзе — зьява рэдкая.

У вялікай сталоўцы нашага пансіянату заўжды вэрхал: кабеты, не «фільтруючы» лексыку («ідыёт» — гэта яшчэ даволі лагодна), прымушаюць дзетак паглынаць нясмачную піянерлягерную ежу. Беларускую сям’ю за сталом лёгка пазнаць па цывілізаваных паводзінах. Расейцы, якіх у параўнаньні з Крымам тут няшмат, без адчуваньня вялікадзяржаўнай еднасьці трымаюцца даволі ціха, зрэдку дазваляючы сабе дробныя ўнутрысямейныя «разборкі».

Мова й каноплі

«Та ўсе ў нас гавораць по-русскі, но в інстытуце заставляють зубрыть украіньску», — кажуць суседкі за сталом, студэнткі зь Мікалаева. На нумарных знаках машын турыстаў зь Мікалаеўскай вобласьці (на экскурсійных мапах «Миколаїв» пазначаецца як «Николаево») — адмоўная часьціца «ні». Нейкі дзядзька па-ўкраінску абураецца: зусім абруселі. Пачуць украінскую на курорце цяжка. Нават ды-джэі адэскага радыё яе ня ведаюць.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Анатоль Івашчанка

Каментары

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе11

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Манахіня выратавала ў моры трох каляжанак, але сама выратавацца не здолела1

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе11

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя ў прыгарадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць