Архіў

Паштовая скрынка

№ 4 (161), 24 — 31 студзеня 2000 г.


 

Паштовая скрынка

 

Каленіку Л. зь Пінску. Мы хацелі б пачаць рубрыку «Анталёгія беларускага ўчынку». Бо многія беларусы працягваюць ня верыць у сваю гісторыю. Вось у Вас у Пінску ў 1946 годзе партызаны падклалі бомбу ў залі, дзе праходзіла абласная канфэрэнцыя КПСС. Мабыць яшчэ жывыя людзі, якія гэта памятаюць, магчыма яшчэ жывыя тыя, хто зьдзяйсьняў гэты акт супраціву, і тыя, хто ўдзельнічаў тады ў партсходзе. Каб жа нехта знайшоў іх... Вось гэта «людзі на фоне гісторыі».

Юрасю Г. зь Берасьця. У справе набыцьця кнігі «10 вякоў беларускай гісторыі» кантактуйце: «Кніга— поштай/ Сотвар» (220005, Менск, а/с 13, тэл. (017) 228 45 88) або «Кніга—поштай/Культурны кантакт» (220085, Менск, а/с 5, тэл. (017) 249 08 88). Паспрабуйце запытацца таксама ў Берасьці на сядзібе БНФ або ў кнігарні Маладога Фронту (тэл. 20 13 95).

Андрэю К. з Гомеля. Спэцыяльна дасылаць ня можам — падаткавая інспэкцыя не дае. Да 25-га яшчэ можна падпісацца. Сьпяшайцеся.

Кастусю А. зь Менску. Бо каляніяльная ўлада прышчапляла стагодзьдзямі ярлыкі да ўсяго беларускага. «Расейская культура і мова больш разьвітыя (прыгожыя, карысныя, патрэбныя...) за беларускія», — казалі яны, а мелі на ўвазе «Вы павінны працаваць на нас, а мы правіць вамі, бо вы людзі другога гатунку. А калі хочаце, каб мы падзяліліся з вамі ўладаю, дык станьце такімі, як мы, усё жыцьцё пераймайце нас». Самі яны цяпер ужо цудоўна разумеюць, што той, хто падладжваецца і толькі паўтарае, той выракае сябе цэлы век быць «другога гатунку», як разумеюць і тое, што няма моваў больш і менш разьвітых, няма сымболікі самой сабою «добрай» або «дрэннай» — але трымаюцца за сваю ўладу. Не крыўдаваць трэба, а наступаць: мы — сіла прагрэсіўная, а яны рэакцыйная. Ну, а каторы наш за імі паўтарае, той проста дурань-самаед. А мы жывямо сваім жыцьцём.

Уладзімеру М. з Гомеля. У 1991 годзе сярод тых, хто ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у парлямэнт, быў Ціцянкоў, а Лукашэнка побач ішоў.

Марцінэсу зь Менску. На беларускіх рэчках ёсьць маршруты «курортныя» — Ашмянка, напрыклад, дзе надта грыбныя лясы і шмат стаянак; ёсьць такія, што называюць «на катэгорыю» — са штучнымі перашкодамі, як Котра ў Катранскай пушчы; ёсьць сапраўды цяжкія, як балотная Бярэзіна ў запаведніку, дзе ў зьліву ня знойдзеш і купы для прыпынку; ёсьць проста гераічныя — Іпуць у паводку, напачатку траўня; ёсьць абсалютна фантастычныя, як Бесядзь, але там радыяцыя; ёсьць каналізаваныя і проста нецікавыя, як Уша або Заходняя Бярэзіна або Шчара, але, плывучы па іх, разумееш, што «ня ў гэтым рэч»... Найцікавейшая рэчка, натуральна, невядомая. Хоць выправы «НН» найбольш запамінальныя былі на памежных рэчках, калі мы прыплывалі на Віцебшчыну або Магілёўшчыну з Пскоўшчыны, Смаленшчыны або нават Цьвершчыны. У такіх выправах надта шмат нечаканасьцяў і багата чаго для параўнаньня.

В.М. з Наваполацку. Ваша апавяданьне часопіснае, а мы такіх ужо не друкуем даўно, бо пастанавілі ўрэшце зрабіцца газэтай. Хоць сама ідэя цыклю вельмі цікавая. Каб жа больш пра песьні.


Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Джорджа Мелоні наведае краіны Персідскага заліву для абмеркавання паставак нафты

Крама закупляла красоўкі па сем рублёў, а прадавала па 200 рублёў2

Кураняты таксама любяць, калі іх гладзяць

«Мы так затрахалі нашых заходніх партнёраў?» Прапагандысты лямантуюць пасля блакіроўкі іх каналаў у ютубе19

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой2

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома36

Звольнілі кіраўніка прадпрыемства, якое выбірае месца пад могільнік для радыеактыўных адкідаў2

Недалёка ад Армузскага праліва разбіўся яшчэ адзін амерыканскі самалёт4

Трамп хоча павялічыць вайсковы бюджэт ЗША адразу на 40%3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты47

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць