Архіў

Зьміцер Бартосік. Разьвітальная сустрэча

№ 28 (149), 1999 г.


 

Разьвітальная сустрэча

Што мяне занесла 20 кастрычніка на Кальварыйскія могілкі, дакладна не скажу. Напэўна, старыя арыстакратычныя могілкі — гэта лепшае месца для восеньскае дэпрэсіі. Шэры горад надзейна схаваны за двухсотгадовымі дрэвамі. Над навакольлем пануе толькі касьцёл. Народу нікога. Толькі прозьвішчы на ацалелых крыжах. Але якія прозьвішчы! Неслухоўскія, Чачоты, Луцкевічы, Дамброўскія, Міцкевічы, Урублеўскія, Дамелі. Савецкая эпоха не рашылася чапаць гэтыя магілы, і дзякуй Богу. Яны стаяць, нібы доказы таго, што тут была іншая Беларусь. Не падобная на тую, што ляскае тралейбусамі з-за дрэваў.

Блукаючы паміж крыжоў і склепаў ды цешачыся думкай, што, маўляў, некепска ляжаць у сузор’і такіх фаміліяў, я заўважыў на адным з узгоркаў цімалую працэсію. Я падышоў, калі людзі ўжо разыходзіліся. У працэсіі было шмат вядомых актораў, рэжысэраў. Немалую частку складала студэнцкая моладзь. Як высьветлілася, хавалі Ўладзімера Рудава, аўтара спэктаклю «Камэдыя». Якога я й сам меў гонар ведаць. І нават пасьпеў яму сказаць пару месяцаў таму, што ён паставіў вечны беларускі спэктакль. Той толькі пасьміхнуўся. Нестары яшчэ чалавек выглядаў так, як выглядаюць вельмі шчасьлівыя людзі. І раптам гэтая недарэчная магіла. Са свам філязофскім настроем я ніяк ня ўпісваўся ў жалобны мітынг. Людзі смуткавалі, мяне ж займала думка, ці гэта Бог дае чалавеку час зрабіць галоўную справу, ці гэта залежыць ад д’ябла? Зрэшты, Рудаў пасьпеў.

Кажуць, што нябожчык вельмі плённа выкладаў у Акадэміі Мастацтваў і Інстытуце Сучасных Ведаў. Што ён пісаў кніжку пра маладога Дастаеўскага і што яго вельмі любілі студэнты. Усё гэта так, але на Кальварыйскіх могілках перш-наперш лёг чалавек, які вярнуў у наш дзень старую беларускую п’есу і ў тандэме з рэжысэрам Андросікам паставіў самы папулярны беларускі спэктакаль сучаснасьці.

24 кастрычніка ізноў будзе ісьці «Камэдыя». Калі верыць сьвятарам, душа спадара Ўладзімера пасьпее пачуць сьмех у залі. Дзеля гэтага варта было жыць.

Зьміцер Бартосік


Каментары

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць