Архіў

Славамiр Адамовiч. ВАРШАЎСКIЯ ВЕРШЫ

№ 24 (121) 1998 г.

 

Славамiр Адамовiч

ВАРШАЎСКIЯ ВЕРШЫ



 
  АПТЫМIСТЫЧНЫЯ РАДКI Ў ЧАС АДВЭНТУ

Над нашай Вiльняй зорнае неба,
у «Нашай Нiве» зварылi каву,
таварыш пайшоў па хлеб i да хлеба,
а ў мяне якiсьцi настрой кучаравы.

Панi Юдзя на кухнi шынкуе капусту,
я адкаркоўваю пiва «Жывец»
i намазваю масла на хлеба лусту,
нiбы жоўты пясочак на ўласны капец.

6 сьнежня 1998 году, Варшава

***

Мароз. Нiкога не люблю
(часова).
Паўзе нiзамi курс валют,
як гук басовы.

Купляю ў краме капялюш
вялiкi, чорны,
каб захiнаў мяне ад сьцюж
сырых, надворных.

Заходжу ў паб, дзе пiва дух,
i п’ю там каву,
раве з дынамiка рок-зух —
радыё «Wawa».

13 сьнежня 1998 году, Варшава
 

МАКАБРЫЧНЫЯ СТРОФЫ ДА ВАРШАВЫ

Ад Belfastu 1 да Makabry 2,
па Маршалкоўскай 3, праз Новы Сьвят 4
я iду, беларускi, зграбны,
пяшчотны i цёплы, нiбы пассат.

Iду свабодны, пiльны, вясёлы,
наведваю антыкварныя крамы...
Варшава, ня трэба высокiх словаў,
мне вядомы кошт хлеба i Ramy 5.

Свой хросны ход спыню ў Praksime 6,
запрашу варшавянку на цiхi танец,
але застануся верны Радзiме,
як невядомы варшаўскi паўстанец.
14 сьнежня 1998 году, Варшава

1 Belfast — начны паб на вулiцы Пулаўскай у Варшаве.
2 Makabry — неафiцыйная назва таннага бiстро-бара на вул. Кракаўскае Прадмесьце, у якiм зьбiраюцца варшаўскiя студэнты i анархiсты.
3 Маршалкоўская, 4 Новы Сьвят — цэнтральныя вулiцы Варшавы.
5 Rama — гатунак iмпартнага маргарыну, якi карыстаецца попытам у беларускiх сьледчых турмах.
6 Praksima — клюб i дыскатэка варшаўскiх студэнтаў (знаходзiцца ў раёне вулiцы Жвiркi i Вiгуры).

Каментары

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд27

З 1 мая ў Мінск вернецца «Найлепшая вуліца»1

Пуцін патэлефанаваў Трампу і прапанаваў аб'явіць перамір'е «на перыяд Дня Перамогі»10

Зяленскі заявіў пра падпісанне санкцыйнага пакета, у тым ліку і супраць суб'ектаў з Беларусі2

Асудзілі беларуса, які забіў расійскага суддзю, а пасля адрэзаў яму пеніс і засунуў у рот трупу23

Літоўская прэм'ерка пракаментавала беларуска-польскія адносіны пасля абмену вязнямі і акрэсліла перспектывы для Літвы7

Украінскія дроны падбілі два расійскія верталёты ў Варонежскай вобласці ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць