Афіша33

Дударскі Фэст — 2007

Арганізатары фэсту абяцаюць, што слухачы пачуюць дударскую музыку ў розных музычных кірунках — ад рок‑музыкі да мужчынскіх сьпеваў пад дуду. У фэстывалі заяўлены з два дзясяткі камандаў…

Арганізатары фэсту абяцаюць, што слухачы пачуюць дударскую музыку ў розных музычных кірунках — ад рок‑музыкі да мужчынскіх сьпеваў пад дуду. У фэстывалі заяўлены з два дзясяткі камандаў…

У Беларусі хутка пашыраецца грамадзкі рух па вяртаньні аднаго з самых старажытных і містычных беларускіх інструмэнтаў — дуды (беларускай валынкі).

Чарговы — «Дударскі фэст 2007» — адкрыецца 20 красавіка ў Мінску. Гэта вялікая сустрэча беларускіх дудароў пры ўдзеле гасьцей з Польшчы і Літвы.

На фэстывальнай сцэне будуць гучаць беларускія, галісійскія, шатляндзкія, швэдзкія і латыскія дуды. У фэстывалі будзе прадстаўлена дударская музыка ўсіх кірункаў — ад традыцыйнага фальклёру і да року з дудамі.

Гурт «Стары Ольса» выканае сярэднявечныя эўрапейскія танцы і старадаўнія беларускія песьні.

Рок‑гурт Litvintroll выступіць у акустыцы з сапраўднай шатляндзкай дудой.

«Келіх кола» прадставіць публіцы беларускі і латгальскі фальклор 30‑х гадоў — спалучэньне беларускіх дудаў зь нямецкім акардэёнам.

Дудары Юрась Панкевіч і Дзяніс Сухі прадставяць рэканструкцыю аўтэнтычнай беларускай манэры граньня на дудзе.

Магілёўскі гурт «За парогам» пакажа галісійскую дуду.

Гурт «Ліцьвінскі хмель» і «Testamentum terrae» (Менск) выступяць на фэстывалі з праграмай, дзе будзе прадстаўлена і беларуская, і эўрапейская дударскія традыцыі.

У фэсьце будзе ўдзельнічаць адзін з самых паважаных беларускіх майстроў дуды — Алесь Лось, які са сваёй капэляй выканае дударскую музыку розных рэгіёнаў Беларусі.

Гурт Ceilidh Ceol сыграе традыцыйную ірляндзкую і шатляндзкую музыку. Свае традыцыі прадставяць аўтэнтычныя музыкі з Польшчы і Літвы.

Фальклёрны гурт «Кудзьмень» пазнаёміць публіку зь беларускай дударскай музыкай у спалучэньні з традыцыйнымі беларускімі мужчынскімі сьпевамі.

Даведкі: 6490888, 7662425

Каментары3

Цяпер чытаюць

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі стварылі ў сацсетках акаўнт ад імя памерлай бабулі добраахвотніка, які змагаецца за Украіну10

Кубак Беларусі па футболе выйграў БАТЭ1

«З зарадкамі ўсё з самага пачатку пайшло не так». Беларус расказаў, як ездзіў на электракары з Мінска ў Ташкент1

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА2

Джон Траволта нечакана атрымаў ганаровую ўзнагароду ў Канах

Беларусцы прыйшоў падатак за сабак — 714 рублёў. Чаму так шмат?6

«Няма мэты прыняць усіх беларусаў свету». Як працуе першы беларускі шэлтар у Італіі1

Мір і Нясвіж перанасычаныя турыстамі. Ва ўсім вінаватыя блогеры і сацыяльныя сеткі8

На Захадзе не заўважылі разрэкламаваных выпрабаванняў расійскага «Сармата». У МЗС Расіі расказалі, наколькі яны да гэтага абыякавыя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада2

Заўтра па Беларусі могуць прайсці тарнада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць