Усяго патроху

Большасць жыхарак вёскі знаходзіцца ў пажылым узросце

Большасць жыхарак сельскай мясцовасці ў Беларусі знаходзіцца ў пажылым узросце.
Такую выснову зрабілі ў рэсурсным цэнтры ЮНФПА на падставе перапісу насельніцтва 2009 года. Інфармацыя падрыхтавана да Міжнароднага дня сельскіх жанчын, які адзначаецца 15 кастрычніка.

Самы вялікі працэнт на вёсцы складаюць жанчыны, якім больш за 70 гадоў — 18%.
Менавіта гэта ўзроставая катэгорыя і менш за ўсё адукаваная. Амаль кожная дзясятая (8%) сельская жанчына, якой больш за 70 гадоў, не мае ніякай адукацыі. Ва ўзросце 65–69 гадоў гэты працэнт складае 1,5%.

Паводле даных перапісу насельніцтва, у сельскай мясцовасці жыве прыкладна 1.300.000 жанчын. Іх амаль у тры разы менш, чым гараджанак.

Прыкладна 33% сельскіх жанчын старэй за працаздольны ўзрост, палове з іх — больш як 70 гадоў.
35% сельскіх жанчын маюць працу (супраць 48% гараджанак). Пасля дасягнення ўзросту выхаду на пенсію застаюцца працаваць 5% жанчын (24 тыс.) супраць 9% гарадскіх. Самая вялікая ўзроставая група беспрацоўных сярод эканамічна актыўных сельскіх жанчын — моладзь 20–29 гадоў (35% ад беспрацоўных усіх узростаў). Але практычна палова (624 тыс. — 48%) усіх сельскіх жанчын эканамічна не актыўныя. Асноўнай прычынай з’яўляецца выхад на пенсію (78% эканамічна не актыўных сельскіх жанчын), наступныя па рэйтынгу прычыны — вядзенне хатняй гаспадаркі і догляд за іншымі членамі сям’і (48 тыс. — 8%), атрыманне адукацыі (44 тыс. — 7%) і стан здароўя (28 тыс. — 4%).

Сучасныя вяскоўкі раней нараджаюць. Ва ўзросце 15–19 гадоў 6% жанчын, якія пражываюць у сельскай мясцовасці, маюць дзяцей (супраць 1% у горадзе).
Ва ўзросце 25–29 гадоў маюць дзяцей большасць гараджанак і вясковак, але ў сельскай мясцовасці гэты працэнт вышэйшы — 73% супраць 62%.

«Статыстыка пра сельскіх жанчын Беларусі — гэта адлюстраванне тэндэнцый, якія адбываюцца ва ўсім свеце. Напрыклад, у шматлікіх краінах прызнана, што ў горадзе людзі больш адукаваныя, адкладаюць шлюб і нараджэнне дзяцей на пазнейшы тэрмін, з’яўляюцца больш актыўнымі ў эканамічным плане», — пракаментавала каардынатар праграм ЮНФПА ў Беларусі Таццяна Гаплічнік. Паводле прагнозу ЮНФПА, да 2050 года 70% насельніцтва будзе жыць у гарадах, а сельскае насельніцтва з 2005 па 2030 год скароціцца на 28 млн.

Упершыню Міжнародны дзень сельскіх жанчын адзначаўся 15 кастрычніка 2008 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць