Двое мінчан, абвінавачаныя ў забойстве сталічнага таксіста, прыгавораны да 24 і 25 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Як паведаміла пракурор аддзела пракуратуры Мінскай вобласці Алеся Жаваранак, прыгавор Мінскага абласнога суда быў абвешчаны 7 верасня і пакуль не ўвайшоў у законную сілу.
Напярэдадні ноччу маладога чалавека ў яго машыне «Рэно», накінуўшы пятлю, забілі раней судзімыяНагадаем, цела
26-гадовага мінчаніна, вадзіцеля таксі, са шматлікіміколата-рэзанымі раненнямі было знойдзена на вуліцы ў пасёлку Калодзішчы пад Мінскам днём 13 снежня 2011 года.
Паводле слоў Алесі Жаваранак, згодна з выстаўленым абвінавачаннем, забойства было ўчынена з мэтай пазбегнуць аплаты праезду.Як высветлілася, таксіста не толькі задушылі, але збілі і зарэзалі. Пасля ўчынення забойства труп пакінулі ў лесе, а аўтамашыну і іншую маёмасць пацярпелага cкралі.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары