Улада2020

Лябедзьку і Багданкевіча не пусцілі ў эфір

Тэлеканал «Беларусь 2» адмяніў запіс дэбатаў кандыдатаў у дэпутаты «з-за паломкі абсталявання».

Пра гэта паведаміў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Паводле яго слоў, раніцай 3 верасня меўся адбыцца запіс яго дэбатаў з кандыдатам у дэпутаты і дзейным дэпутатам Мікалаем Самасейкам.

«Аднак мне пазванілі і паведамілі, што па тэхнічных прычынах — з-за паломкі абсталявання — запіс адмяняецца», — сказаў Лябедзька.

Сам Лябедзька ў такую версію не верыць. «На мінулым тыдні я запісваў дэбаты таксама з дзейным дэпутатам Святланай Шылавай. У маім выступленні не было заклікаў да байкоту, але тое, што ў нас няма выбараў, няма парламента — гэта я агучыў, і наша жорсткая пазіцыя была выкладзена. Шылава, я мяркую, у дэбатах выглядала бледнавата. Таму або зараз тэлеканал тэрмінова арганізуе курсы па вучобе праўладных кандыдатаў па выступленні перад камерай, або думае, што наогул рабіць з дэбатамі і як пазбавіцца ад такой непрыемнасці», — сказаў Лябедзька.

Хоць, на яго думку «пяціхвілінныя дэбаты ў запісе — гэта і так ганьба для нашых выбараў».

Па аналагічнай прычыне быў адменены запіс дэбатаў кандыдата ў дэпутаты, падтрыманага кампаніяй «Гавары праўду!», Таццяны Караткевіч.
Яна павінна была дыскутаваць з кіраўніком Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Міхаілам Савановічам і былым старшынёй Нацбанка Беларусі Станіславам Багданкевічам.

Як паведаміў кіраўнік выбарчага штаба кампаніі «Гавары праўду!» і давераная асоба Караткевіч Андрэей Дзмітрыеў, ён таксама меў намер узяць удзел у дэбатах. «Апошнім часам па тэлеканале „Беларусь 2“ можна было глядзець толькі футбол. Відаць, альтэрнатыўных меркаванняў і непрыемных пытанняў апаратура не вытрымала», — сказаў ён.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар19

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка ратуе ў сваёй кватэры дзясяткі птушак

Вось як будзе выглядаць зубр са спецэфектамі каля трасы М17

У Літве абмяркоўваюць, ці абмежаваць аўтобусы з Беларусі22

Вядомы эканаміст тлумачыць, чаму пасля 30 трэба зноў ісці вучыцца, і называе самыя запатрабаваныя кампетэнцыі5

Не чапайце гэтых мух!3

У модным жыллёвым комплексе пад Мінскам пабудуюць яшчэ адзін лайнхаўс. У чым фішка?2

Ці можна заразіцца шаленствам проста ад драпіны ката?3

У Гродне не знеслі стары будынак, а пачалі яго рэканструкцыю. Вось як ён будзе выглядаць2

Эксперт назваў мінімальную колькасць дзён адпачынку для поўнага аднаўлення2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар19

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць