Сімволіка Унутраных войскаў сярод хмелю - фотафакт
Арыгінальная брама ў прадмесці Гродна.
Грандзічы — былая вёска на поўнач ад Гродна. Не так даўно яна ўвайшла ў склад горада. Галоўная вуліца стала Грандзіцкай, а жыхары атрымалі гарадскую прапіску.
Якім чынам брама, спісаная, імаверна, з вайсковай часці Унутраных войскаў, апынулася на прыватным падворку на Грандзіцкай вуліцы — таямніца, як і лёс яе ўладальніка. Паўторнае выкарыстанне спісанай маёмасці вайсковых часцей — справа ў Беларусі нярэдкая. Але сярод хмелю і дзьмухаўцоў глядзіцца яна забаўна.
Каментары