Эканоміка77

Адпускныя цэны на малако, смятану і тварог павышаюцца на 35%

Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 31 ліпеня 2012 года №68.

Гранічныя максімальныя адпускныя цэны на нізкатлустыя віды малочных прадуктаў у Беларусі павышаюцца ў жніўні на 35%, а ў верасні на 4%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 31 ліпеня 2012 года №68, паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю Мінэканомікі.

Каментуючы гэту пастанову, у міністэрстве адзначылі, што вытворчасць малака невысокай тлустасці і малочных прадуктаў без дабавак апошнім часам практычна спынілася ў сувязі з іх стратнасцю. І гэтыя прадукты, якія прынята называць "сацыяльным малаком", практычна адсутнічаюць на прылаўках крамаў. Для павышэння зацікаўленасці вытворцаў у павелічэнні выпуску такіх прадуктаў пастановай №68 павышаюцца гранічныя максімальныя адпускныя цэны на іх. Гэта датычыцца малака і кефіру тлустасцю да 3,5%, смятаны тлустасцю да 25%, тварагу тлустасцю да 9% без смакавых дабавак і напаўняльнікаў.

Так, напрыклад, гранічная максімальная адпускная цана на літр малака тлустасцю 1,5% у поліэтыленавым пакеце ў жніўні будзе павышана з 1415 да 1 910 рублёў. Гэта значыць, што вытворцы змогуць падняць адпускную цану на свой тавар да гэтай мяжы пры продажы гандлёвым арганізацыям. У магазінах паўтарапрацэнтнае малако без дабавак будзе адпаведна даражэйшае, да яго кошту будзе дабаўлена гандлёвая надбаўка (да 11%), ПДК (10 %), а таксама кошт упакоўкі, калі гэта не поліэтыленавы пакет.

Акрамя таго, гэтай пастановай Мінэканомікі прадугледжана магчымасць павышэння на 4% у месяц арганізацыямі-вытворцамі ў жніўні і верасні 2012 года адпускных цэн на высакатлустыя віды малака, кефіру, смятаны, тварагу, а таксама на названыя малочныя прадукты са смакавымі дабаўкамі і напаўняльнікамі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма19

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

У сацсетках Хлястова апублікавалася відэа, запісанае на выпадак яго затрымання. Сам спявак на Акрэсціна27

Гэты горад у Еўропе пасадзіў галубоў на супрацьзачаткавыя сродкі7

Мікола Дзядок выпусціў кнігу пра гродзенскую турму1

Украінскія дроны атакавалі Яраслаўль. У Маскве закрывалі аэрапорты2

Праваабаронцы паведамілі пра больш чым 10 ператрусаў у Беларусі, што прайшлі ўчора1

«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць

Гомельскага таксіста асудзілі да калоніі па трох палітычных артыкулах2

У Баранавічах відавочцы выратавалі траіх маленькіх дзяцей падчас пажару ў кватэры1

На Камароўцы сталі прадаваць абрыкосы, а яшчэ шмат кавуноў, клубніц. І куды без маладой бульбы?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма19

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць