Здарэнні

Пажар на спіртзаводзе ў Мазыры — фота

Дзве гадзіны спатрэбілася ратавальнікам, каб патушыць пажар на мазырскім спіртзаводзе "Этанол".

Прыкладна дзве гадзіны спатрэбілася ратавальнікам, каб патушыць пажар на камбінаце па вытворчасці медыцынскай прадукцыі і прадукцыі з утрыманнем спірту «Этанол», што ў Мазырскім раёне Гомельскай вобласці, паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС.

Паведамленне пра ўзгаранне ў МНС паступіла 23 ліпеня ў 16.50.

Да моманту прыбыцця ратавальнікаў гарэлі дзве часткова дэмантаваныя градзірні на плошчы 100 кв. м, якія складаюцца ў групе з 16 градзірняў. Назіралася моцнае задымленне, захоўвалася небяспека, што агонь перакінецца на бліжэйшыя градзірні.

Прыкладна праз дзве гадзіны пажар быў ліквідаваны.
Пацярпелых няма. Агнём пашкоджана дзевяць градзірняў, матэрыяльны ўрон ўстанаўліваецца. Меркаваная прычына пажару — парушэнне супрацьпажарных патрабаванняў пры правядзенні агнявых работ. Напярэдадні падрадчыкам праводзіліся працы па дэмантажы металічных канструкцый з прымяненнем газарэзнага абсталявання.

На тэхналагічны працэс пажар не паўплываў, паведамляюць на прадпрыемстве. У ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 12 аўтацыстэрнаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША неафіцыйна папрасілі тры краіны зняць санкцыі з беларускага калію39

«Вось я і трапілася». Мінчанка страціла 600 рублёў на папулярнай схеме махлярства1

Нас чакаюць чатыры дні лета, а пад канец вясны зноў пахаладае1

Кампанія, якая хацела зарабіць на пастаўках у ЕС калійнай солі пад выглядам солі для дарог, кінула «Беларуськалій» і збанкрутавала1

Выдру ў ЗША навучылі шукаць і знаходзіць улікі3

Віленскі музей заўтра прадае творы беларускіх мастакоў5

У Обалі закансервуюць руіны палаца Грабніцкіх

Чацвёртая шыльда за 2,5 года. На месцы Green у «Лошыцы» адчынілася новая сеткавая крама7

Пуцін хоча, каб Еўропа прызнала межы Расіі з захопленымі тэрыторыямі — Bloomberg16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што стала з Лільчыным татам?3

Што стала з Лільчыным татам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць