Здарэнні

12 беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ ва Украіне, заставаюцца ў бальніцах

12 беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Херсонскай вобласці Украіны, працягваюць заставацца ў бальніцах на тэрыторыі гэтай краіны.

Як паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі, чацвёра знаходзяцца ў Каланчакскай цэнтральнай раённай бальніцы, чацвёра (у тым ліку дзіця) — у Херсонскай абласной бальніцы, двое — у цэнтральнай раённай бальніцы Краснаперакопска, адзін — у цэнтральнай рэспубліканскай бальніцы і яшчэ адно дзіця — у дзіцячай рэспубліканскай клінічнай бальніцы Сімферопаля.

Разам з тым, паводле даных прэс-службы ўкраінскага Мініністэрства аховы здароўя, у бальніцах працягваюць заставацца 13 грамадзян Беларусі.

Паводле слоў Навіцкага, вечарам 22 ліпеня аўтобус з 33 пасажырамі, якія трапілі ў ДТЗ, накіраваўся з Каланчака ў бок беларускай мяжы ў пункт пропуску «Новая Гута». Раніцай 23 ліпеня аўтобус прыбыў на мяжу, дзе двух пацярпелых забралі сваякі. Астатніх перасадзілі на беларускі аўтобус, і цяпер у суправаджэнні медыкаў і псіхолагаў МНС іх вязуць да месца жыхарства. Сярод пацярпелых у ДТЗ жыхары Мінска, Бабруйска, Ліды, Баранавічаў, Оршы, Сянно і іншых населеных пунктаў, адзначыў Навіцкі.

***

Нагадаем, аварыя адбылася апоўначы 21 ліпеня на 105-м кіламетры аўтадарогі Херсон — Джанкой — Феадосія — Керч каля пасёлка Каланчак. Вадзіцель грузавога «Форд Транзіта» з прычэпам пры ажыццяўленні абгону выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з турыстычным аўтобусам «Сетра». У выніку аўтобус выкінула на сустрэчную паласу, у яго ўрэзаўся яшчэ адзін «Форд Транзіт», і пасля гэтага «Сетра» перакулілася на левы бок.

У выніку ДТЗ пацярпелі кіроўцы абодвух «Фордаў» і пасажырка аднаго з іх, а таксама 28 пасажыраў аўтобуса, сярод якіх 25 грамадзян Беларусі і трое грамадзян Расіі. Сярод пацярпелых турыстаў — шасцёра дзяцей. Усяго ў «Сетры» знаходзіліся 46 пасажыраў і два кіроўцы.

Аўтобус ехаў па маршруце Еўпаторыя — Мінск.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа, праводзіцца расследаванне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры9

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, па якім артыкуле асудзілі жыхара Светлагорска, затрыманага па вяртанні ў Беларусь3

У Нідэрландах сорт цюльпанаў назвалі «Мінск»: высокія, самавітыя

Беларуская гімнастка здабыла медаль на Кубку Еўропы

У Мінску ДАІ масава спыняе кіроўцаў каршэрынгу1

Гомель, хутка і да вас даляціць цеплыня з Горадні2

Нафтавая пляма набліжаецца да раскошнага палаца Пуціна ў Геленджыку1

Дротавы хатні інтэрнэт цалкам перастаў працаваць у Маскве і Падмаскоўі11

Зяленскі заявіў пра «спецыфічную актыўнасць» у Беларусі на мяжы з Украінай і гатоўнасць адрэагаваць26

Плакатыст Уладзімір Цэслер адзначыў 75-годдзе. І ў першы пасля юбілею дзень апублікаваў свой новы плакат5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры9

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць