Пасажыраў прыйшлося высадзіць.
Сёння днём на вуліцы Батанічнай ў Мінску спыніліся трамваі. Каля скрыжавання з вуліцай Казлова трэснула рэйка, пасажыраў высадзілі.
Чаму гэта здарылася, высвятляецца. Відавочцы выказалі здагадку, што прычынай магла стаць спёка.
Кіроўцы трамваяў называюць гэта пазаштатнай сітуацыяй, рух там абмежаваны.Аднак кіраўнік службы трамвайнага шляху, якая знаходзіцца як раз на вул. Батанічнай, нервова заўважыў па тэлефоне: «У нас рэйкі не вырывае».
Цяпер чытаюць
«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку
Каментары