Меркаванні55

Культура падзямелля

Метро — неад’емная частка любога мегаполіса. Менавіта тут раніцай і ўвечары, падчас усеагульнай мітусні, найбольш бачны хуткі тэмп гарадскога жыцця.

Тут лёгка вылучаюцца розныя тыпы людзей: па-першае, гэта «пасажыр-выхавальнік» — у кожным вагоне заўсёды знаходзіцца чалавек, які «падкажа і намякне», як каму стаць, каго прапусціць, дзе выйсці і куды пайсці; другі тып — «пасажыр-спартовец» — звычайна той, каму кудысьці трэба болей за астатніх. Менавіта ён «падразае» ўсіх падчас спуску на эскалатары і наступае вам на чыстыя чаравікі, калі хоча падысці бліжэй да дзвярэй. Трэці таксама вельмі цікавы — «вечны студэнт»: той хто заўжды перашкаджае іншым сваёй велізарнай торбай і пры гэтым ніяк не рэагуе на заўвагі, бо папросту не чуе іх праз шум і музыку, якія зліваюцца ў адзін незразумелы гоман. Апошні — «пасажыр-канфарміст». Ён моўчкі стаіць і чакае, калі ўсё гэта нарэшце скончыцца.

Метро можа быць паказчыкам развіцця краіны і яе культуры ў цэлым.
Паказчыкам даволі спрэчным, але ж… Напрыклад, у далёкім 1863-м, у час, калі непрызнаны герой Беларусі Каліноўскі змагаўся супраць ненавіснага рэжыму, у Лондане была адкрыта першая лінія метро. Натуральна, што нам было не да гэтага: шляхта ратавалася, сяляне выжывалі, а потым зноў пачаліся войны. Нарэшце ў 1984 годзе мы перасталі зайздросціць ангельцам, бо пабудавалі ўласнае метро. І зрабілі гэта раней за Штутгарт (1985), Валенсію (1988), Лос-Анджэлес (1993), Варшаву (1995) і нават Стамбул (2000). Савецкі Мінск развіваўся, адной галіны ад «Інстытута культуры» да «Маскоўскай» ужо не хапала, і ў пачатку 1990-х з’явілася другая лінія. Будаўніцтва яе, а менавіта станцыі «Няміга», да гэтага часу не дае спакою мінскім гісторыкам і археолагам. Гэтая станцыя амаль што сантыметр у сантыметр легла на старажытную ўязную браму Менскага замчышча. Сёння мы маем ужо 23 станцыі і за «ноў-хаў» лічым наяўнасць ліфтаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі на шасці з іх. На вялікі жаль, гэта і ёсць паказчык развіцця нашай краіны сёння.

Назвы 13 з 23 мінскіх станцый можна сустрэць і за межамі Беларусі.
Станцыі «Кастрычніцкая», «Спартыўная», «Трактарны завод», «Пралетарская», «Першамайская» і г.д. ёсць амаль ва ўсіх краінах СНД. Зразумела, што гэта «лагічная» спадчына савецкага мінулага, але ўсё роўна лічба вялікая. Для параўнання: у Кіеве 36 станцый з 50 маюць унікальныя назвы, у Харкаве — 14 з 25. Чамусьці мы не жадаем даваць сваім вуліцам і станцыям гучныя беларускія імёны.

Адзінае радуе: пакуль мы чуем і бачым у метро родную мову.
Шакавальным «сюрпрызам» было з’яўленне рускамоўных аб’яваў зімой гэтага года. Аднак мінчукі, у тым ліку вы, паважаныя чытачы «Нашай Нівы», паказалі сваю неабыякавасць да гэтага пытання. І цяпер мы, як і раней, чуем звычайныя аб’явы, запісаныя голасам Уладзіміра Баклейчава.

Спадзяемся, што так будзе і далей. А таксама на тое, што станцыі 3-й лініі метро, якую збіраюцца адкрыць у 2017 годзе, атрымаюць прыгожыя назвы, што прапанавалі мінчукі. Дарэчы, ужо вядома, што на мапе з’явяцца «Слуцкі гасцінец», «Немаршанскі парк» і «Кавальская слабада». Гучыць прыгожа. Мабыць, калі-небудзь мы будзем ехаць да станцыі В. Быкава, каб потым перайсці да Гарадзецкай лініі — але гэта ўсё потым. А пакуль сочым за культурай мінскага падзямелля.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць