Грамадства1212

У Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў Халакосту — відэа

27 студзеня ў Мінску адбылася сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню памяці ахвяраў Халакосту. Яе арганізавалі прадстаўніцтва ААН у Беларусі і грамадскае аб'яднанне «Рэспубліканскі фонд “Халакост”».

На сустрэчы выступілі кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Беларусі Антоніус Брук, прадстаўнікі дзяржведамстваў, былыя вязні гета, вучні, якія займаюцца даследаваннем тэмы Халакосту ў Беларусі.

Старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын вядомы архітэктар Леанід Левін нагадаў, што ў 2005 годзе ААН прыняла рашэнне адзначаць Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. «У Беларусі ў гады Другой сусветнай вайны загінулі амаль 2,5 мільёна людзей, — зазначыў ён, — з іх 800 тысяч яўрэяў. Памяць жыве ў народзе, мы яе ўвекавечваем, адзначаем гэтыя жалобныя дні, бяром удзел у канферэнцыях па Халакосце. Ён тычыўся не толькі яўрэяў, Халакост мог перакінуцца і на іншыя нацыі. Мы шануем памяць людзей, якія перажылі зверствы фашызму, робім усё, каб адрадзіць страчаную гісторыю, культуру, мову — знішчалі ж не проста народ, а і яго культурную спадчыну».

Антоніус Брук і былы вязень гітлераўскіх гета і канцлагераў Леанід Рубінштэйн запалілі свечкі ў памяць пра шэсць мільёнаў знішчаных нацыстамі яўрэяў Еўропы.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец, які чакаў дзяўчыну з букетам пад дажджом у Мінску, расчуліў Threads ВІДЭА9

Салігорац, які раней адбыў суткі за «Пагоню» і страціў працу, цяпер за кратамі за «Гаюна» і абразу службовай асобы1

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся12

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць