Варшаўскае аддзяленьне Краёвага таварыства браслаўчан падрыхтавала і выпусьціла каталёг польскамоўнай літаратуры аб Браслаўшчыне.
Варшаўскае аддзяленьне Краёвага таварыства браслаўчан падрыхтавала і выпусьціла каталёг польскамоўнай літаратуры аб Браслаўшчыне. Выданьне зьмяшчае кароткія анатацыі на 22 кнігі, што ўбачылі сьвет паміж 1930 і 2005 гадамі. Значную частку гэтай літаратуры складаюць успаміны. Прадстаўлены таксама гістарычныя апрацоўкі ды адзін турыстычны даведнік. Каталёг дэманструе багацьце і разнастайнасьць літаратуры пра паўночна‑заходні рэгіён Беларусі.
Краёвае таварыства браслаўчан гуртуе вакол сябе людзей, не абыякавых да малой радзімы. Яно спрыяе інтэграцыі землякоў. Напрыклад, летась у красавіку НДА зладзіла ў Варшаве зьезд браслаўчан.
Апроч таго, грамадзкая арганізацыя арганізоўвае экскурсіі, дапамагае польскаму і каталіцкаму асяродзьдзю Браслаўшчыны ды выдае ўласную газэту.
У застаўцы выкарыстанае фота Анатоля Сакалова, svaboda.org
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары