Грамадства66

Паводле Менскай пракуратуры, італьянцы вучылі Віку Мароз хлусіць

Як піша вядучае італьянскае выданьне La Repubblica, з гэтых дакумэнтаў вынікае, што Алесандра Джуста і Марыя К’яра Барначын прымушалі маленькую Віку маляваць карцінкі пра гвалт, сьведчыць пра тое, што яе гвалтавалі ў інтэрнаце. Віка Мароз нібыта сама прызналася ў гэтым беларускім псыхолягам.

Менская пракуратура накіравала ў Генуэскі суд у справах непаўнагадовых матэрыялы ўласнага расьследваньня гісторыі колішняй выхаванкі Вілейскага інтэрнату Вікі Мароз. Мінулым летам італьянская сямейная пара Джуста‑Барначын цягам 20 дзён хавала беларускую сірату ў Альпах і сьцьвярджала, што дзяўчынка стала ахвярай фізычнага і сэксуальнага гвалту ў сябе на радзіме.

Паводле італьянскіх СМІ, у сваіх матэрыялах беларускі бок нібыта абвінавачвае сям’ю з Кагалета ў наўмысным падбухторваньні дзяўчынкі да хлусьні. У гэтым беларускім псыхолягам нібыта прызналася сама Віка Мароз.

Нягледзячы на тое, што матэрыялы, дасланыя зь Менску ў Генуэсзкі суд трымаюцца ў сакрэце, яны ўсё ж сталі здабыткам галоснасьці. Вядучыя італьянскія выданьні і тэлебачаньне перадалі інтэрвію асобаў, якія так ці інакш маюць дачыненьне да гэтай справы. Наяўнасьць матэрыялаў беларускай пракуратуры пацьвердзіў журналістам афіцыйны адвакат беларускай амбасады ў Рыме Дыега Пэруджыні.

Як піша вядучае італьянскае выданьне La Repubblica, з гэтых дакумэнтаў вынікае, што Алесандра Джуста і Марыя К’яра Барначын прымушалі маленькую Віку маляваць карцінкі пра гвалт, сьведчыць пра тое, што яе гвалтавалі ў інтэрнаце. Віка Мароз нібыта сама прызналася ў гэтым беларускім псыхолягам. Дзяўчынка нібыта сказала, што, маўляў, Джуста‑Барначын гаварылі ёй: «Калі ты хочаш застацца ў Італіі, ты мусіш так сьцьвярджаць».

Паводле La Repubblica, беларускія паказаньні Вікі Мароз істотна адрозьніваюцца ад італьянскіх. У гэтым зьвязку беларускі бок ставіць пад сумнеў сьцярджэньні італьянцаў пра шматлікія сьляды зьбіцьця на целе дзяўчынкі. Насамрэч фізычнага і сэксуальнага гвалту ў дачыненьні да дзяўчынкі, паводле беларусаў, ніколі не было.

Што да Алесандра Джуста ды Марыі К’яры Барначын, то яны з абурэньнем сустрэлі ўсе гэтыя абвінавачаньні. Іхныя адвакаты называюць вывады менскай пракуратуры цалкам «непраўдападобнымі» і заяўляюць, што гэтыя вывады грунтуюцца выключна на паказаньнях аднаго беларускага дзіцёнка, які гасьціў у італьянскай сям’і Авада.

У Генуэзкім судзе па справах непаўналетніх пакуль ня сталі камэнтаваць матэрыялы расьледаваньня беларускага боку.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

Медсястру з РНПЦ траўматалогіі і артапедыі асудзілі па двух палітычных артыкулах

Віцебскую прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю3

Статкевіч: Ядзерная трэніроўка ў Беларусі — гэта пагроза, найперш, Еўропе4

Расія пачала ядзерныя вучэнні12

Севярынец: Улетку 2020 года топам у стукачоў было стаўленне да Пуціна2

Андрэй Пачобут выступіць у Еўрапарламенце1

«Планую, што змагу папрацаваць 25 гадоў». Беларуска атрымае дыплом доктара ў 47 гадоў5

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ6

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць