Агульны кошт складзе каля $1 мільярда.
БелАЗ у бліжэйшыя дзесяць гадоў паставіць ААТ «Мечал» каля 900 кар’ерных самазвалаў вялікай грузападымальнасці. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар БелАЗа Пётр Пархомчык.
«Штогод мы будзем пастаўляць 80–90 самазвалаў на $100–110 мільёнаў», —удакладніў ён дэталі падпісанай дамовы.
Па яго словах, бакі створаць сумеснае прадпрыемства для сервіснага суправаджэння самазвалаў, якія выкарыстоўваюцца ў засваенні Эльгінскага радовішча ў Якутыі.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары