Сястра Саннікава — камісару Фюле: Пара пераходзіць да рэальных санкцый
У Брусэлі адбылася сустрэча еўракамісара па правах чалавека Стэфана Фюле з беларускімі грамадскімі дзеячамі.
У Брусэль прыехалі лідарка кампаніі Free Belarus Now і міжнародная прадстаўніца руху «Еўрапейская Беларусь» Ірына Багданава і дырэктарка Беларускага Свабоднага тэатра Наталля Каляда. Падставай для сустрэчы стала сітуацыя з выкананнем правоў чалавека ў Беларусі.
У першую чаргу яны расказалі еўракамісару пра зняволенага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, прэсінг супраць Змітра Бандарэнкі, а таксама пра адсутнасць інфармацыі аб стане Мікалая Статкевіча і лідара «Маладога Фронту» Змітра Дашкевіча. Былі таксама абмеркаваныя тэмы беларускіх палітвязняў, якія сядзяць у турмах; палітычных і грамадскіх актывістаў, чые правы былі парушаныя ў выніку судоў па справе 19 снежня, а таксама дзевяці адвакатаў, пазбаўленых права займацца прафесійнай дзейнасцю пасля абароны палітвязняў.
Асобнай тэмай размовы стаў паказальны суд над
У кантэксце выканання смяротнага пакарання ў Беларусі была абмеркаваная праблема, якая ўзнікла падчас суду над «тэрарыстамі» па справе аб выбуху ў мінскім метрапалітэне.Бакі выказалі асцярогу, што ў выніку велізарнай колькасці працэсуальных парушэнняў, якія суправаджалі следчыя дзеянні і судовы працэс, з вялікай доляй імавернасці можна казаць, што ў Беларусі могуць быць пакараныя нявінныя людзі.
Камісар Фюле яшчэ раз пацвердзіў, што Еўрасаюз працягвае настойваць на неадкладным вызваленні ўсіх палітвязняў і іх поўнай рэабілітацыі, жорстка асуджаючы пераслед дэмакратычных сіл і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.
Ірына Багданава, ацэньваючы сітуацыю, якая склалася з палітвязнямі, сказала: «Цяпер у Еўропы ёсць рэальны шанец кардынальна змяніць сітуацыю ў Беларусі. Еўрасаюз не скарыстаў шанец у
Падчас гутаркі яна чарговы раз запэўніла еўракамісара ў тым, што палітвязні не хочуць рабіцца прадметам палітычнага гандлю.
У той жа дзень у Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па тэме культурнай палітыкі Еўропы і перспектываў яе развіцця да 2020 года, на якіх спецдакладчыкам выступіла Наталля Каляда. Дэбаты былі ініцыяваныя дэпутатам Еўрапейскага парламента Марыет Шааке і праведзеныя напярэдадні слуханняў па праблемах культуры і ўзаемаадносін Еўрасаюза з
У сваім выступе Н. Каляда адзначыла, што Еўропа не можа разглядаць пытанні культуры ў адрыве ад палітычнай сітуацыі, таксама як нельга разглядаць Еўропу ў адрыве ад Беларусі.
«Лукашэнка — гэта дыктатар, які за 18 гадоў свайго кіравання знішчае не толькі палітычную эліту, што можа правесці трансфармацыйныя працэсы па вяртанні Беларусі ў Еўропу, але і з’яўляецца асноўнай пагрозай для беларускай культуры, мовы, традыцый і нацыянальнай самаідэнтыфікацыі», — падкрэсліла яна ў сваім дакладзе.
Каментары