Свет1313

Прынясіце выбачэньні за апэрацыю «Вісла»

Сусьветны кангрэс украінцаў хоча, каб Польшча выплаціла рэкампэнсацыі за апэрацыю «Вісла» 1947 г. і прызналі генацыд украінскага народу.

Сусьветны кангрэс украінцаў хоча, каб Польшча выплаціла рэкампэнсацыі за апэрацыю «Вісла» 1947 г. і прызналі генацыд украінскага народу.

У звароце, разасланым па ўсім сьвеце, Сусьветны кангрэс украінцаў заклікаў Раду Эўропы, ААН ды іншыя міжнародныя арганізацыі схіліць Польшчу да прызнаньня, што праведзеная ў 1947 г. акцыя «Вісла» была велізарнай этнічнай чысткай. Сусьветная грамадзкая думка павінна, зазначаецца ў звароце, прымусіць Варшаву прынесьці выбачэньні ды выплаціць рэкампэнсацыі ахвярам згаданай чысткі.

Аўтары заявы зазначаюць: «Этнічная чыстка сярод украінцаў падчас акцыі «Вісла» ёсьць найвялікшай трагедыяй, якая напаткала ўкраінскі народ з часоў Галадамору ў 1932‑33 гг, а таксама страшных пакутаў Другой сусьветнай. Сусьветны кангрэс украінцаў зьвяртае ўвагу Рады Эўропы, АБСЭ, ЭЗ, ААН на тое, што польскі ўрад адкрыта адмовіўся асудзіць акцыю, перапрасіць украінцаў, а таксама выплаціць рэкампэнсацыі ахвярам акцыі «Вісла». Сусьветны кангрэс украінцаў мяркуе, што неабходны націск з боку ўрадаў іншых краінаў павінен схіліць Польшчу да правільнага кроку».

Аўтары таксама зьвярнуліся да прэзыдэнта Ўкраіны, каб той зрабіў пытаньне часткай ўкраінска‑польскіх стасункаў».

Кіраўнікі ўкраінскай дыяспары, якія складаюць Кангрэс, нагадваюць, што падчас праведзенай у 1947 г. вайскова‑паліцэйскай апэрацыі з тэрыторыі паўднёва‑ўсходняй Польшчы былі прымусова выселеныя на паўночны захад краіны больш за 150 тыс. украінцаў і лемкаў. Шмат хто зь іх трапіў у працоўны лягер у Явожне, які раней зьяўляўся – як яны падкрэсьліваюць – філіялам лягеру сьмерці Асьвенцім».

На іх думку, гэткую чыстку ня могуць апраўдаць нават спасылкі Варшавы на Ўкраінскую паўстанцкую армію, што дзейнічала на паўднёвым усходзе Польшчы, бо – як пішуць яны – у нашай краіне тады дзейнічалі шматлікія падпольныя ўзброеныя арганізацыі, а маштабныя рэпрэсіі напаткалі толькі ўкраінцаў.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць