У жыцці расійскага спевака Аляксандра Разенбаўма цесна перапляліся музыка і медыцына. Сын медыкаў, ён у 5 год пачаў займацца музыкай. Скончыў музычную школу па класу фартэпіяна і скрыпкі, вучыўся ў музвучэльні, гітару засвоіў самастойна. А потым пайшоў у медінстытут, працаваў пасля вучобы ў хуткай дапамозе. І ўсё ж Разенбаўм, натуральна, вядомы сваёй творчасцю. Хоць і тут ён здолеў спалучаць, прысвяціўшы сваёй асноўнай прафесіі колькі песень.
13 верасня Аляксандру Разенбаўму споўнілася 60 год. Ён папулярны не толькі ў Расіі — ягоны «Вальс-бастон» ды іншыя песні маюць нямала прыхільнікаў і ў Беларусі.
Каментары