12 верасня ў Мінску падпісаны план правядзення кансультацый міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Арменіі на 2011–2012 гады. Дакумент падпісалі міністры замежных спраў дзвюх краін Сяргей Мартынаў і Эдвард Налбандзян па выніках перамоў у беларускім МЗС.
Падпісанне плана Мартынаў назваў «красамоўным адлюстраваннем узроўню працоўнага сяброўскага ўзаемадзеяння, якое існуе паміж двума міністэрствамі».
Ён нагадаў, што ў 2010 годзе Аляксандр Лукашэнка ажыццявіў візіт у Арменію, а сёлета Беларусь наведаў прэм’
«Мы рады бачыць у Беларусі міністра замежных спраў дружалюбнай, саюзнай нам Арменіі. Мы рады магчымасці яшчэ раз прайсці па ўсёй палітры нашых адносін у дапаўненне да даволі інтэнсіўнага аб’ёму візітаў і ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі», — заявіў Мартынаў.
Беларускі міністр адзначыў, што ў 2010 годзе «вельмі інтэнсіўна рос узаемны тавараабарот», які, паводле яго слоў, дасягнуў 50 млн. долараў, перавысіўшы на 80 працэнтаў узровень 2009 года. «І мы рады таму, што наш тавараабарот інтэнсіўна пераадольваў наступствы крызісу, хоць у абсалютным выражэнні, вядома, гэта лічба не задавальняе ні адзін з бакоў, — сказаў Мартынаў. — Таму нарошчванне, паглыбленне і развіццё
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства таксама адзначыў, што «за апошнія гады інтэнсіўна працавалі не толькі ўрады і галіновыя міністэрствы, але да гэтага сталі прыцягвацца і рэгіянальныя органы ўлады Беларусі і Арменіі». «І ў нас, і ў Арменіі да рэгіянальнага супрацоўніцтва ставяцца з вялікай цікавасцю. Я думаю, што гэта ўжо дае свой плён», — сказаў ён.
Каментары