Меркаванні2525

Святлана Калінкіна: Што далей рабіць у серады?

Нашыя палітычныя аналітыкі мне нагадваюць патолагаанатамаў.

Нашыя палітычныя аналітыкі мне нагадваюць патолагаанатамаў.

Яны прафесійна ставяць дыягназы па факце смерці, але вельмі асцярожныя ў прагнозах і зусім загадкавыя ва ўсім, што датычыць прапановаў. Калі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» ў пошуках фармату акцый у серады выдала сігнал SOS, я чакала гэтых прапановаў.

Я не аналітык, не палітолаг, не паліттэхнолаг, таму вырашыла маўчаць. Але паколькі ўсе разумныя вывады, якія пабачылі свет ад імя прафесіяналаў, — гэта канстатацыя крызісу жанру і пазіцыя чакання, то ўсё-такі рызыкну выказацца.

Не ведаю, хто спадзяваўся, што штотыднёвыя акцыі будуць шматлікімі, але асабіста я такі варыянт проста выключала.
Больш за тое, я лічу, што апазіцыя ў свой час ужо зрабіла такую памылку, ледзь не кожны тыдзень склікаючы людзей на акцыі пратэсту, абвяшчаючы то «гарачую восень», то «гарачую вясну». У выніку людзям проста так хадзіць па вуліцах элементарна надакучыла. Тым больш што іх хапалі, саджалі, збівалі, звальнялі… І вулічныя пратэсты выдыхліся самі сабой. Але не памерлі. З канкрэтнай важнай нагоды нашы людзі ўмеюць збірацца. Гэта паказалі і пахаванне Васіля Быкава, гэта паказалі і прэзідэнцкія выбары.

Менавіта таму ідэя «маўклівых акцый» мне імпанавала як вобраз, як знак, як фармат-напамін пра тое, што ў краіне ёсць не толькі чыноўнікі, не толькі спецназ, не толькі застабілы.

Але далей пайшло змешванне жанраў.

Нехта высунуў ідэю, што на маўклівых акцыях павінныя быць мільёны нязгодных. Я, шчыра кажучы, абсалютна не разумею, чаму мільёны павінныя маўчаць.
І нават сотні тысяч не павінныя маўчаць, і нават дзясяткі тысяч. Гэта ўжо зусім іншы фармат. І ён як мінімум не для лета, якое знясільвае нават прафесійных апазіцыянераў.

Я ўсё-ткі прапанавала б хаця б да восені зыходзіць з таго, што акцыі маўклівага пратэсту — гэта знак.
Гэта проста напамін уладзе, што мы ёсць. Што нельга выкрасліць з жыцця тых беларусаў, якія хочуць пераменаў, якія задыхаюцца ў гэтым застоі, у гэтай несправядлівасці, у гэтым паноптыкуме людажэраў, якія на поўным сур’ёзе запэўніваюць, што найлепшы для Беларусі шлях — шлях Паўночнай Карэі і Кубы.

Сімвалічныя акцыі могуць быць любой колькасці.

Адной з найбольш значных акцый савецкіх дысідэнтаў была «дэманстрацыя семярых» — толькі сем чалавек выйшлі на Красную плошчу на знак пратэсту супраць уводу савецкіх войскаў у Чэхаславакію
(насамрэч было восем, проста адну дзяўчыну ўгаварылі сказаць, што яна апынулася ў гэтай кампаніі выпадкова, але гэта так, да ведама). Але гэтая акцыя ўвайшла ў гісторыю.
І шырока вядомая рэакцыя чэхаў на гэтую акцыю: «Сем чалавек на Краснай плошчы — гэта, прынамсі, сем прычынаў, з якіх мы ўжо ніколі не зможам ненавідзець рускіх».

Хай дваццаць, трыццаць, пяцьдзясят чалавек збіраюцца ў серады на Кастрычніцкай плошчы і маўчаць.
Адна серада — Саюз беларускіх пісьменнікаў маўчыць, другая — БАЖ, трэцяя — забароненыя музыкі, чацвёртая — інваліды-калясачнікі, пятая — Рада інтэлігенцыі, кампанія «Будзьма беларусамі!», «Таварыства беларускай школы»… У нас жа шмат усяго, нават саюз нязгодных афіцэраў створаны. Ну, хай надзенуць форму, медалі свае і іншыя ўзнагароды, пройдуць ад цырка да Кастрычніцкай плошчы, з людзьмі пагавораць, адно з адным пагутараць. Памаўчаць. Бо ёсць пра што памаўчаць.

А там і восень, там паглядзім, як будуць развівацца падзеі.

Вядома, усе ахвотныя мінчукі і госці нашага горада могуць далучыцца. Гэта значыць, што і змяняць нічога асабліва ў гэтых акцыях не трэба. Ім проста трэба дадаць сімвалізму. Мне здаецца, што цяпер зусім не важна гнацца за колькасцю. Цяпер важна не страціць сімвал. Маўчым. Трымаем паўзу. А там — Народны сход, павышэнне кошту паслугаў ЖКГ, адзіны курс, рост цэнаў… Там ужо, мабыць, маўчаць не давядзецца. Там сітуацыя будзе патрабаваць іншага фармату. Хоць ёсць аналітыкі, якія, наадварот, кажуць, што сітуацыя да восені палепшыцца. Паглядзім… Падумаем.

Каментары25

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць